• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызналі тры артыкулы на сайце Media IQ

    Як паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі, якое складае Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, адпаведнае рашэнне прыняў 4 ліпеня суд Партызанскага раёна Мінска.

    media IQ

    Паводле судовага рашэння, экстрэмісцкім прызнаны артыкул «Серьёзный батл на лучшую фабрику фейков. Беларусские госСМИ обвиняют западные медиа в нагнетании ситуации между Россией и Украиной» (ідэнтыфікатар mediaiq.info/seryoznyy-batl-na-luchshuyu-fabriku-feykov-belarusskie-gossmi-obvinyayut). Гэты тэкст, аўтаркай якога пазначана Рына Віж, выйшаў на сайце яшчэ ў лютым 2022 года.

    Тады ж у лютым быў апублікаваны і артыкул «Конституционный референдум: в центре внимания процедура, а не суть изменений» (ідэнтыфікатар mediaiq.info/konstitucionnyy-referendum-v-centre-vni). Аўтар публікацыі — вядомы ў Беларусі медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

    У экстрэмісцкі спіс Мінінфарма ўключылі і артыкул «От «можем защитить» до «можем повторить» — один шаг. Как изменился милитаристский нарратив в Беларуси» (ідэнтыфікатар mediaiq.info/ot-mozhem-zashhitit-do-mozhem-povtorit-odin-shag-kak-izmenilsya-militaristskij-narrativ-v-belarusi). Ён апублікаваны літаральна два тыдні таму, 24 чэрвеня 2024 года. Аўтарам пазначаны Андрэй Пячэнін.

    Сёлета 13 чэрвеня Міністэрства інфармацыі на падставе судовага рашэння ўжо ўнесла ў пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» сайт і сацсеткі праекта Media IQ. 

    18 чэрвеня 2024 года Камітэт дзяржбяспекі прызнаў медыяпраект Media IQ «экстрэмісцкім фарміраваннем». Рашэнне набыло сілу ў той жа дзень, але звесткі пра гэта з’явіліся на сайце Міністэрства ўнутраных спраў толькі праз шэсць дзён. У абноўленым 24 чэрвеня пераліку «экстрэмісцкіх фарміраванняў» у якасці датычных згадваюцца Надзея Белахвосцік, Паўлюк Быкоўскі, Алена Верашчагіна, Дар’я Глухава, Віктар Малішэўскі, Паліна Піткевіч, Антон Сайфулаеў, Аляксей Худанаў і Алла Шарко. На думку КДБ, гэтыя асобы маюць дачыненне да «дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання».

    Media IQ — гэта праект беларускага Прэс-клуба пра развіццё крытычнага мыслення ў лічбавую эпоху ў свеце fake news. «Мы прасоўваем культуру свядомага стаўлення да інфармацыі ў медыях», — так акрэсліваюць сваю місію ўдзельнікі ініцыятывы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці