• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: Instagram-старонка «Брестской газеты» і «Полесское времечко»

    У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 14 кастрычніка адбылося чарговае абнаўленне. Сярод іншага туды трапіла старонка ў сацыяльнай сетцы Insta­gram пад назвай bgmedia_365, якая належыць рэдакцыі «Брестской газеты».

    На гэты момант згаданы профіль мае каля 10,7 тысячы падпісчыкаў. Рашэнне аб прызнанні Insta­gram-акаўнта bgmedia_365 «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» з ініцыятывы Брэсцкай пракуратуры прыняў 11 кастрычніка 2024 года суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка.

    Гэты ж самы суддзя сёлета 14 сакавіка прыняў аналагічнае рашэнне ў дачыненні да іншага Insta­gram-акаўнта «Брестской газеты» з назвай bg.live_365.

    Незалежнае выданне «Брестская газета» было заснаванае ў 2002 годзе і да 2020 года выходзіла ў папяровым варыянце. Выпуск газеты быў вымушана прыпынены пасля таго, як мясцовая друкарня ў аднабаковым парадку скасавала дамову на друк. З таго часу рэдакцыя перайшла працаваць у інтэрнэт: у выдання застаўся сайт, створаны яшчэ ў 2009 годзе, інфармацыя таксама распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі.

    Напрыканцы 2021 года на патрабаванне пракуратуры Брэста кантэнт сайта «Брестской газеты» быў прызнаны судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага рашэннем Міністэрства інфармацыі інтэрнэт-рэсурс заблакавалі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі аб’яўленыя старонкі і групы «Брестской газеты» ў розных сацыяльных сетках.

    «Беларусы зноў пачнуць чытаць газеты, калі зразумеюць, што там пішуць праўду». Гутарка з Віктарам Марчуком

    28 лютага 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абвесціў «Брестскую газету» «экстрэмісцкім фарміраваннем», а на працягу 2024 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» судом Ленінскага раёна Брэста прызнаваліся новы сайт «Брестской газеты» з адрасам bgmedia.site і новыя старонкі ў сацыяльных сетках.

    Таксама 14 кастрычніка 2024 года суддзя Андрэй Канючка прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» і суполку «Полесское времечко» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», дзе яна мае 9,5 тысяч падпісчыкаў.

    Паводле падлікаў праваабаронцаў, з ліпеня 2020 года суды Брэсцкай вобласці прызналі «забароненымі» тыя ці іншыя інфармацыйныя сайты, каналы, пратэсныя чаты (і іншыя месцы ў інтэрнэце, а яшчэ кнігі) ужо 606 разоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці