• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У спіс экстрэмісцкай прадукцыі трапіў Instagram-акаўнт «Брестской газеты»

    Рашэнне наконт абвяшчэння Insta­gram-акаўнта bg.live_365 «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 14 сакавіка суддзя Ленінскага раёна Брэста Андрэй Канючка. У гэты ж дзень ён прыняў аналагічнае рашэнне ў дачыненні да сайта Reform.by.

    Insta­gram-акаўнт пад назвай bg.live_365, які мае дачыненне да рэдакцыі незалежнага інтэрнэт-выдання «Брестская газета», на сёння мае больш за 11 тысяч падпісчыкаў.

    Незалежнае выданне «Брестская газета» было заснаванае ў 2002 годзе і да 2020 года выходзіла ў папяровым варыянце. Але выпуск газеты быў вымушана прыпынены пасля таго, як мясцовая друкарня ў аднабаковым парадку скасавала дамову на друк. Спробы знайсці друкарню ў іншым горадзе краіны таксама не мелі поспеху. З таго часу рэдакцыя «БГ» перайшла працаваць у інтэрнэт: у выдання застаўся сайт, створаны яшчэ ў 2009 годзе, інфармацыя таксама распаўсюджвалася праз сацыяльныя сеткі.

    8 ліпеня 2021 года супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы ў офісе «Брестской газеты» і ў кватэрах пяці яе супрацоўнікаў. Сілавікі тады забралі з рэдакцыі абсалютна ўсё абсталяванне, нават маніторы.

    Напрыканцы 2021 года на патрабаванне пракуратуры Брэста кантэнт сайта «Брестской газеты» быў прызнаны судом «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага рашэннем Міністэрства інфармацыі інтэрнэт-рэсурс заблакавалі для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі аб’яўленыя старонкі і групы «Брестской газеты» ў розных сацыяльных сетках.

    28 лютага 2023 года Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абвесціў «Брестскую газету» «экстрэмісцкім фарміраваннем», забараніўшы такім чынам дзейнасць у краіне праз пагрозу крымінальнага пераследу. А на пачатку 2024 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» суд Ленінскага раёна Брэста палічыў і новы сайт «Брестской газеты» з адрасам bgmedia.site.

    Супрацоўнікі рэдакцыі з прычыны бяспекі былі вымушаныя выехаць з Беларусі і зараз працуюць у эміграцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці