«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: плюс пяць украінскіх навінавых Telegram-каналаў
Міністэрства інфармацыі Беларусі 4 лютага папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У пералік забароненых для распаўсюду ўключылі пяць Telegram-каналаў, якія транслююць навіны з Украіны.

Выява створана БАЖ з выкарыстаннем ChatGPT
Рашэннем суда Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці ад 30 студзеня «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» абвешчаныя:
- Telegram-канал «Україна Сейчас | УС: новини, політика, війна» (ідэнтыфікатар t.me/u_now);
- Telegram-канал «ХК Київ» (ідэнтыфікатар t.me/h_kiev);
- Telegram-канал «Київ ІНФО | Новини Україна» (ідэнтыфікатар t.me/kievinfo_kyiv);
- Telegram-канал «Левый Берег Киев» (ідэнтыфікатар t.me/kiev_levyy_bereg) ;
- Telegram-канал «✙ Київ Оперативний | Kyiv Operative ✙» (ідэнтыфікатар t.me/kyivoperat).
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў