• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу журналіста Вячаслава Лазарава

    Журналіст Вячаслаў Лазараў лічыць, што беларуская дзяржава парушыла ягонае права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі. Яго скарга зарэгістраваная Камітэтам па правах чалавека ААН пад нумарам 3884/2020. Рэгістрацыя азначае, што скарга прынята да разгляду і будзе разгледжаная па сутнасці пасля таго, як беларускі ўрад патлумачыць сваю пазіцыю ў межах пададзенага журналістам паведамлення.

    Падставай для скаргі стала рашэнне суддзі Наваполацкага суда Зінаіды Балаболавай, якая ў траўні 2019 года прызнала Вячаслава Лазарава вінаватым  паводле  ч. 2. арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд пакараў журналіста штрафам памерам 637,5 рублёў за тое, што разам з журналісткай Аленай Шабуняй яны ўзялі інтэрв’ю ў жыхароў Наваполацка, размешчанае пасля на сайце belsat.eu У судовым пасяджэнні ні Лазараў, ні Шабуня сваёй віны не прызналі і ад тлумачэнняў адмовіліся.

    Вячаслаў Лазараў абскардзіў рашэнне Наваполацкага суда ў Віцебскім абласным і Вярхоўным судах. Але суды вышэйшай інстанцыі адмовіліся абараніць яго правы, якія гарантаваныя дзейнай беларускай Канстытуцыяй і арт. 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    За мінулыя два гады — з таго часу, як Вячаслаў Лазараў накіраваў скаргу ў КПЧ ААН, яго неаднаразова затрымлівалі падчас выканання журналісцкай працы, і некалькі сутак ён быў вымушаны правесці пад вартай у ізалятары часовага ўтрымання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці