Канал гродзенскай журналісткі прызналі экстрэмісцкім. Яна пісала пра фемінізм і дранікі
Telegram-канал «Тётя Ира разрешила» прызналі экстрэмісцкім. Так вырашыў суд Астравецкага раёна 21 кастрычніка.

Ірына Новік. Фота Facebook гераіні
Канал на 300 падпісчыкаў вядзе рэдактарка з Гродна Ірына Новік. На канале «усяго патроху» — ад рэцэптаў дранікаў да прасоўвання гендарнай роўнасці. Апошні пост — фільм пра жанчын, якія перанеслі рак грудзей.
Падтрымаць Ірыну можна на buymeacoffee.com/irenanovikV.
Рак, рэмісія і жаночыя мары: выйшаў фільм пра барацьбу вядомых беларускіх журналістак з анкалогіяй
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў