• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Удар па польскіх медыях»: скарачэнне фінансавання ставіць пад пагрозу польскія СМІ ў замежжы

    У 2026 годзе Сенат урэзаў бюджэт праграмы «Палонія і палякі за мяжой» на 74 мільёны злотых (каля 17,4 мільёна еўра).

    скарачэнне фінансавання ставіць пад пагрозу польскія СМІ ў замежжы

    Артыкул пра рэпрэсіі супраць інфармацыйнага парталу пра палякаў у Белраусі Znad Niem­na, апублікаваны ў газеце Kuri­er Wilen­s­ki. Фота: kurierwilenski.lt

    Рашэнне Сената Польшчы істотна скараціць фінансаванне праграмы падтрымкі палякаў за мяжой можа прывесці да закрыцця шэрагу польскіх медыяў у постсавецкіх краінах. Пра гэта піша «Rzecz­pospoli­ta».

    У 2026 годзе Сенат скараціў бюджэт праграмы «Палонія і палякі за мяжой» на 74 мільёны злотых (каля 17,4 мільёна еўра). Частка гэтых сродкаў ішла на падтрымку польскіх рэдакцый, парталаў, радыёстанцый і часопісаў у Беларусі, Літве, Украіне, Латвіі і іншых краінах рэгіёна.

    Прадстаўнікі польскіх арганізацый і журналісты б’юць трывогу. Яны сцвярджаюць, што для некаторых рэдакцый гэта азначае фактычны «прысуд смерці».

    Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў Беларусі, дзе незалежныя польскія медыя працуюць ва ўмовах рэпрэсій, якія рэжым Лукашэнкі ажыццяўляе ў дачыненні да польскай меншасці.

    У матэрыяле згадваецца журналіст і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут, які правёў некалькі гадоў у беларускай турме і нядаўна быў вывезены ў Польшчу. Выданне падкрэслівае, што польскія медыя на Усходзе выконваюць не толькі інфармацыйную, але і стратэгічную функцыю — супрацьстаяць расійскай прапагандзе і падтрымліваць сувязь польскіх супольнасцяў з Варшавай.

    Прадстаўнікі дыяспары заклікаюць польскія ўлады перагледзець рашэнне, бо без падтрымкі многія выданні могуць знікнуць ужо ў найбліжэйшыя месяцы.

    Ціханоўская заклікала Еўракамісію захаваць падтрымку беларускіх незалежных СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.