• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Карэспандэнту Язэпу Палубятку вярнулі з міліцыі некаторыя рэчы толькі пасля скаргі ў пракуратуру

    Пасля скаргі ў пракуратуру, карэспандэнту “ГС” на Мастоўшчыне Язэпу Палубятку вярнулі з мясцовага РАУС канфіскаваныя падчас ператрусу 22 сакавіка рэчы.

    Нагадаем, што сёлета 22 сакавіка Язэпа Палубятку змясцілі на трое сутак у ізалятар часовага ўтрымання Мастоўскага РАУС без тлумачэння прычыны. Пакуль сядзеў, правялі ператрус у яго кватэры. Забралі з кватэры мабільны тэлефон, сістэмны блок камп’ютара і іншыя рэчы.

    25 сакавіка Палубятку ў судзе Мастоўскага раёна пакаралі штрафам у 25 базавых адзінак за бел-чырвона-белы сцяжок у вакне з афіцыйна зарэгістраванай сімволікі партыі БСДП (Грамада), заснавальнікам і сябрам якой Палубятка з’яўляецца ўжо 30 год. У той жа дзень штраф быў заплачаны. Аднак камп’ютар і мабільны тэлефон з міліцыі аддалі толькі праз 10 дзён у непрацоўным стане.

    — Некалькі гадзін спатрэбілася майстру, каб аднавіць працу майго камп’ютара пасля вяртання з міліцыі. А ў сотавы тэлефон сімку ўхітрыліся ўставіць не тым бокам. Але тады не вярнулі іншыя рэчы: партыйны часопіс “Пазіцыя”, пасведчанне сябра партыі, Ганаровую грамату прэзідыюма з нагоды 30-годдзя існавання БСДП, як заснавальніку, экземпляры газеты “Глос з‑пад Нёмна” і часопіса “Магазін”, якія выходзяць на польскай мове ды іншае. Самае дзіўнае, што з шуфляды рабочага стала забралі нарукаўныя міліцэйскія нашыўкі 1990‑х гадоў з выявай зубра. Усё гэта аддалі толькі 4 траўня пасля майго звароту ў пракуратуру, — распавёў Язэп Палубятка службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” гісторыю вяртання з міліцыі сваіх рэчаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці