Акселератар па рэалізацыі праектаў пад ментарствам Валярыны Куставай (дэдлайн — 7 траўня)
26 красавіка 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Рух Беларускай Салідарнасці аб’яўляе набор удзельнікаў і ўдзельніц на акселератар пад ментарствам Валярыны Куставай «Тут і цяпер: як зладзіць падзею, цікавую кожнаму беларусу».
Калі: заняткі і кансультацыі адбудуцца цягам траўня. Асноўныя заняткі — раз на тыдзень.
Дзе: анлайн ў Zoom і афлайн (у Варшаве).
Вядучая: Валярына Кустава — выкладчыца, пісьменніца, аўтарка, каардынатарка і тэлевядоўца шэрагу праектаў на «Белсат».
З чаго складаецца курс:
- блок тэарэтычных і практычных заняткаў;
- прыватныя і камандныя кансультацыі;
- прэзентацыя вашых праектаў;
- адказы на пытанні удзельнікаў;
- рэалізацыя найцікавейшых праектаў;
Ваш праект разбяруць ад ідэі да падзеі, дапамогуць з фармулёўкамі, сцэнаром, рэалізацыяй.
Вы зможаце:
- распрацаваць і правесці сваё мерапрыемства на прадстаўленай арганізатарамі пляцоўцы у Варшаве (альбо ў іншым горадзе/анлайн);
- распрацаваць альбо стварыць сайт/сацсеткі вашага праекту з дапамогай нашых спецыялістаў;
- рэалізаваць вашыя задумы анлайн;
Што трэба для ўдзелу:
- мець сфармаваную ідэю і быць гатовым/ай да яе рэалізацыі;
- запоўніць гугл-форму і чакаць адказу на пошту з далейшымі інструкцыямі;
- быць гатовым/ай прысутнічаць на 80% заняткаў.
Пасля праслухоўвання курса Вы зможаце запрасіць у экспертаў РБС:
- экспертную дапамогу ў распрацоўцы праектных заявак;
- ментарская суправаджэнне;
- памяшканне і абсталяванне для рэалізацыі вашых ідэй.
Таксама будзе магчымасць атрымаць кансультацыі ў спецыялістаў у сферы пабудовы каманды, піяру, SMM і іншыя.
Дэдлайн падачы заяўкі: 7 траўня 2024, 23:59 (па Варшаве). Колькасць месцаў абмежаваная
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава
12.07.2024
Рада Еўропы: «Cамацэнзура больш не абараняе журналістаў у Беларусі»
05.03.2024
Якія вакансіі і заробкі прапануе дзяржаўная прапаганда?
12.08.2024
В эфире ОНТ назвали цифру уехавших беларусов, у которых власти собираются конфисковать квартиру или дом
17.06.2024