Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.

Канферэнцыя БАЖ у 2025 годзе, фота БАЖ
У межах канферэнцыі запланаваныя дзве панэльныя дыскусіі:
Панэль 1. «Якасць журналістыкі ва ўмовах абмежавання свабоды слова»;
Панэль 2. «Журналісцкія расследаванні ў 2026 годзе: прарывы, пытанні, праблемы»;
а таксама цырымононія ўзнагароджання.
Канферэнцыя пройдзе 18 верасня ў Вільні і будзе праводзіцца на беларускай мове.
Для ўдзелу ў канферэнцыі БАЖ запрашае калег і каляжанак ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА да 10 верасня.
РЭГІСТРАЦЫЯ
Пацверджаныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць падрабязную інфармацыю ад арганізатараў на пазначаную электронную пошту.
Арганізатары конкурсу «Вольнае слова» ўжо звязаліся з аўтарамі, чые працы ўвайшлі ў шорт-ліст. Ім асобна рэгістравацца на дадзеную падзею не трэба.
Арганізатары не маюць магчымасці забяспечыць праезд і пражыванне ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў, таму калегам варта разлічваць на ўласныя магчымасці.
@bajmedia