Часопіс Arche шукае рэдактара сайта
26 жніўня 2019
Часопіс Arche шукае рэдактара сайта
У сувязі з запускам новага інтэрнэт-праекту (грамадзка-палітычны кірунак) часопіс «ARCHE» шукае на сталую працу рэдактара сайту (поўная занятасьць).
Прадугледжваецца праца ў рэдакцыйным памяшканьні (раён ст. мэтро «Трактарны завод»).
Для працы на пасадзе патрабуецца:
- досьвед журналісцкай працы
- крэатыўнасьць
- высокая працаздольнасьць
- абавязковае валоданьне пісьмовай і вуснай беларускай мовай
Памер заработку абмяркоўваецца з кандыдатам асабіста.
Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.
Працаўладкаваньне згодна з працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Рэзюмэ высылаць да 30 жніўня на адрас: dastauka@arche.by
Пры апісаньні журналісцкай працы спасылкі абавязковыя.
Кантактны тэлефон: (29) 550–79-69 (МТС)
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia