• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях (Мінск)

    Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ў Беларусі шукае спецыяліста па камунікацыях для працы ў Мінску. Тэрмін працоўнага кантракта — 6 месяцаў з магчымасцю працягу.

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    - універсітэцкая адукацыя ў галіне журналістыкі, PR, грамадскіх навук і да т.п.;

    - мінімум 3 гады прафесійнага досведу ў камунікацыі, медыя, вяшчанні, PR, арганізацыі прэс-канферэнцый, напісанні прэс-рэлізаў і навін для вэбсайта ці сацыяльных сетак;

    - досвед у галіне ўнутранай камунікацыі;

    - досвед працы з вытворчасцю прома-прадукцыі (друкаваных матэрыялаў, буклетаў, брашур, інш.);

    - досвед у планаванні і менеджменце мерапрыемстваў;

    - выдатнае валоданне ангельскай, беларускай і/або рускай мовай.

    Вітаецца досвед працы ў ААН ці іншых міжнародных арганізацыях, якія падзяляюць і разумеюць палітыку і каштоўнасці Арганізацый Аб’яднаных Нацый.

    Дэдлайн падачы заяўкі для кандыдатаў — 15 верасня 2016 года. Падрабязнасці — тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026
    Акцэнты

    Media Ethics Lab. Этыка ў рэальнай працы журналіста і рэдакцыі (рэгістрацыя — да 4 траўня)

    Як працаваць, калі любы матэрыял можа нашкодзіць — крыніцам, рэдакцыі або вам асабіста? Як у рэальнасці, дзе ціск і рызыкі сталі нормай, балансаваць паміж бяспекай і правам грамадства на інфармацыю? Запрашаем журналістаў і журналістак, рэдактараў і рэдактарак — усіх, хто працуе з медыякантэнтам, на пяць практычных анлайн-модуляў Media Ethics Lab.
    28.04.2026

    Еўрапейскі рэтрыт ад Global Center for Journalism and Trauma (дэдлайн — 11 траўня)

    22.04.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.