Гарадскі часопіс Citydog шукае дырэктара/ку
Рэальнае, а не фармальнае кіраванне камандай з 15+ чалавек у кампаніі з гарызантальнай структурай кіравання, 15-гадовай гісторыяй і вядомым медыя-брэндам. Гэта камерцыйная структура і крытэрый поспеху — фінансавая грунтоўнасць і рост прыбытку. Сфера: інтэрнэт-медыя. Анкеты прымаюцца да 15 траўня 2019 на адрас: francysk.group@gmail.com (з пазнакай «Дырэктар»).
Патрабаванні:
-
вышэйшая адукацыя,
-
досвед працы на кіруючых пасадах (5–6 гадоў),
-
базавае веданне і разуменне працоўнага заканадаўства РБ, грамадзянскага і падатковага кодэксаў РБ,
-
стратэгічнае мысленне ў пытаннях бізнес-планавання,
-
жаданне і ўменне працаваць з дакументамі, у тым ліку фінансавымі,
-
увагу да лічбаў (праца з сістэмай кліент-банк арганізацыі),
-
уменне знаходзіць рашэнні для комплексных і неардынарных задач,
-
камунікабельнасць і праца ў камандзе,
-
жаданне развівацца і расці разам з кампаніяй.