• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гендэрныя перспектывы: Вакансія спецыяліста па сувязях з грамадскасцю (да 19 мая)

    Вакансія спецыяліста па сувязях з грамадскасцю (Мінск)

    Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Гендэрныя перспектывы» (Беларусь) шукае спецыяліста па сувязях з грамадскасцю (на частковую занятасць).

    Патрабаванні да кандыдатаў:

    - вышэйшая адукацыя ў галіне журналістыкі;

    - досвед адмістравання вэб-сайтаў (платформы «Joom­la!», «1С Bitrix») і прамоўцыі ў Сеціве;

    - веданне рынку СМІ Беларусі;

    - досвед рэдагавання;

    - веданне метаду вызначэння мэтавай аўдыторыі, планавання і правядзення PR-кампаніі і г.д.

    Вітаюцца: адказнасць, уменне працаваць у камандзе.

    Умовы працы — 4 дні на тыдзень, з 9:30 да 18:00, штомесячны заробак складае 6 мільёнаў беларускіх рублёў.

    У працоўныя абавязкі ўваходзяць:

    - праца з рэкламнымі агенцыямі і сродкамі масавай інфармацыі;

    - развіццё сувязей са СМІ;

    - падрыхтоўка прэс-рэлізаў, тэкстаў прамоў, артыкулаў і інш.);

    - падрыхтоўка і маніторынг PR-кампаній;

    - прасоўванне арганізацыі ў Сеціве.

    Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і спасылкі на свае аўтарскія матэрыялы на электронную скрыню: info@genderperspectives.by.

    Дэдлайн — 19 траўня 2016 года.

    Падрабязнасці — па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці