Грант для журналістаў, якія займаюцца расследаваннямі. Да 25 чэрвеня
5 чэрвеня 2019
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Краіны ва ўсім свеце губляюць мільярды долараў з-за карупцыі, нясплаты падаткаў, адмывання грошай. Журналістыка расследванняў — ключ у барацьбе з гэтым.
Таму Journalismfund.eu прапануе гранты камандам журналістаў з Афрыкі, Азіі і Еўропы для даследвання карупцыі, трансгранічных незаконных фінансавых плыняў, злоўжыванняў падаткамі ў Афрыцы, Азіі і Еўропе.
Наступны тэрмін падачы заявак — 25 чэрвеня.
Не ведаеце, калі ваша ідэя можа атрымаць грант? Шукаеце калег па камандзе? Не ўпэўненыя, колькі грошай можаце папрасіць? Мы прапануем 30-хвілінныя кансультацыі праз Skype, каб вы маглі задаць усе пытанні наконт вашай заяўкі да 25 чэрвеня.
Падрабязна пра тое, як падаць заяўку ТУТ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Белсат» сёння: бюджэт прыблізна на 30% меншы, чым планаваўся на гэты год
01.10.2024
Памёр беларускі журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі
01.07.2024
Медыясупрацоўніка Алеся Марчанку МУС унёс у спіс «экстрэмістаў»
28.06.2024
«Трэба ўсім тлумачыць, што такое Беларусь». Чаму масквіч зладзіў сезон падкасту пра нашу гісторыю
12.04.2024