Двухдзённы трэнінг «Што можна і нельга журналісту ў Літве» (дэдлайн — 2 снежня)
Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Літве і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Літве».

Выява створана БАЖ пры дапамозе ШІ
Падчас сустрэчы будзем разглядаць простыя і практычныя пытанні:
- дзе праходзіць мяжа паміж грамадскім інтарэсам і правам на прыватнасць;
- як законна публікаваць фота і як не сутыкнуцца з іскамі за дыфамацыю;
- якія прававыя нормы трэба ведаць пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў журналістыцы;
- як правільна працаваць з персанальнымі дадзенымі;
- як менавіта ў Літве рэгулюецца стварэнне і распаўсюд журналісцкага кантэнту: досвед беларускіх медыя.
Асобна пагаворым пра стандарты Савета Еўропы па свабодзе слова.
Удзельнікі атрымаюць не толькі тэарэтычныя веды, але і папрактыкуюцца на рэальных кейсах, як ацэньваць рызыкі, аргументаваць свае рашэнні і пазбягаць парушэнняў.
Даты: 3–4 снежня 2026 года
Месца: Вільнюс
Для каго: беларускія журналісты і рэдактары медыя, якія працуюць у Літве
Мэта трэнінгу — дапамагчы беларускім журналістам у Літве працаваць больш бяспечна і ўпэўнена.
Для ўдзелу неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
Калі засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com
@bajmedia