• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Воркшоп «Асаблівасці беларускага OSINT. Як даследаваць Беларусь на адлегласці» (рэгістрацыя — да 2 лістапада)

    З чаго пачаць і дзе шукаць дадзеныя пра Беларусь, калі знаходзішся па-за яе межамі – абмяркуем на воркшопе з журналістам-расследвальнікам Андрэем Шаўлюгам. Запрашаем журналістаў без досведу OSINT, а таксама тых, хто ўжо выкарыстоўвае ў сваёй працы OSINT, але хацеў бы далей развівацца ў дадзеным кірунку.

    Пасля воркшопа вы будзеце ведаць:

    • Што такое пошук, збор, праверка і аналіз інфармацыі з адкрытых крыніц у беларускіх рэаліях;
    • Як знайсці інструменты пад сваю задачу;
    • Як выкарыстоўваць візуальныя матэрыялы і спадарожнікавыя здымкі ў расследаваннях ды іншых журналісцкіх матэырыялах;
    • Як пазбегнуць памылак.

    Мы таксама разбяром рэальныя задачы і паспрабуем падабраць да іх адпаведныя крыніцы і інструменты.

    Фармат: Анлайн. 2,5 гадзіны (з перапынкам на 10 хвілін).

    Калі: 3 лістапада 2026 года: 17:00–19:30 (Варшава)/18:00–20:30 (Вільнюс).

    Мова: беларуская і руская

    Як патрапіць: Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная.

    Рэгістрацыя адкрыта да 2 лістапада 2026 года, 17:00 (Вільнюс)

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Удзельнікі і ўдзельніцы, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць на свой e‑mail спасылку на трансляцыю за суткі і за гадзіну да пачатку воркшопа.

    Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com.

    Воркшоп арганізуюць нямецкая некамерцыйная арганізацыя dekoder і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.