Infographer шукае рэдактара (Да 1 красавіка)
У інтэрнэт-праект Infographer (Беларусь), які плануе ажыццяўленне (ў анлайн- і офлайн-фармаце) кампаніі па папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры, патрабуюцца рэдактар і валанцёры.
Патрабаванні: досвед працы з інфаграфікай і статыстычнымі дадзенымі, валоданне беларускай мовай, досвед працы ў журналістыцы, а таксама ў сацыяльных сетках, валоданне Adobe Photoshop, Adobe Illustrator. Вітаецца творчы падыход.
У абавязкі ўваходзяць: прамоўцыя і вядзенне сайта праекту і суполак у сацыяльных сетках, пошук тэмаў і інфармацыі для інфаграфікі, каардынацыя працы каманды.
Валанцёры Infographer маюць прасоўваць суполкі кампаніі па папулярызацыі беларускай літаратуры ў сацыяльных сетках, ствараць яе тэматычны кантэнт.
Каб падаць заяўку на валанцёрства, калі ласка, лістуйце на е‑мэйл: InfoGrapherBy@gmail.com (з тэмай ліста «Удзел у літаратурнай кампаніі»).
Кандыдаты на пасаду рэдактара Infographer маюць даслаць CV на гэтую ж электронную скрыню (з пазнакай у тэме ліста «Заяўка на пасаду рэдактара»).
Дэдлайн — 1 красавіка 2016 года.