• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інтэракцыя шукае піяр-спецыяліста (Беларусь)

    Інтэракцыя шукае піяр-спецыяліста (Беларусь)

    Мясцовы фонд спрыяння развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва «Інтэракцыя» шукае піяр-спецыяліста для працы ў Мінску ва ўмовах поўнай занятасці.

    У абавязкі ўваходзяць:

    - падрыхтоўка медыяматэрыялаў і прэс-рэлізаў;

    - напісанне навін для сайту арганізацыі;

    - мадэрацыя Фэйсбук-старонкі арганізацыі і прамоўцыя ў сацыяльных сетках;

    - распрацоўка планаў па камунікацыі;

    - падрыхтоўка канферэнцый, семінараў, фестываляў і г.д.;

    - камунікацыя з медыя;

    - прадстаўніцтва фонду на мерапрыемствах;

    - распрацоўка паліграфічных матэрыялаў арганізацыі;

    Кандыдаты мусяць выдатна валодаць ангельскай мовай, мець кантакты СМІ. Вітаецца досвед валанцёрства/працы ў недзяржаўнай арганізацыі.

    Спецыяліст мае быць здольным напісаць прэс-рэліз за 45 хвілін і перакласці яго на ангельскую мову.

    Прадугледжаны камандзіроўкі па Беларусі (раз на месяц).

    Рэзюмэ неабходна даслаць на е‑мэйл: gorelik@eu-belarus.net. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, тэлефануйце: (029) 706 73 11.

    Падрабязнасці — на гэтай старонцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці