• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс мініпраектаў для праваабарончых арганізацый і ініцыятыў (Беларусь)

    Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (Літва) запрашае праваабарончыя арганізацыі/ініцыятывы да ўдзелу ў конкурсе супольных мініпраектаў.

    Мэта конкурсу — узмацненне супрацоўніцтва для прасоўвання каштоўнасцей правоў чалавека і абароны пацярпелых ад парушэнняў, спрыянне дэмакратыі і вяршэнству права, устойліваму развіццю ва ўмовах існуючых абмежаванняў свабоды сходаў і асацыяцый у Беларусі.

    Вітаюцца прапановы мініпраектаў, якія:

    - адлюстроўваюць супрацоўніцтва на нацыянальным і мясцовым узроўні;

    - спрыяюць развіццю мясцовых і рэгіянальных праваабарончых арганіазацый/ініцыятыў;

    - уключаюць супрацоўніцтва 2‑х і болей арганізацый/ініцыятыў.

    Прыярытэт аддаецца заяўкам арганізацый мясцовага/рэгіянальнага ўзроўню.

    Прапановы могуць уключаць:

    • маніторынг парушэнняў правоў чалавека;
    • барацьбу з дыскрымінацыяй;
    • стратэгічную працу па ўдасканаленні заканадаўства, судовай/адміністрацыйнай практыкі;
    • інш.

    Тэрмін конкурсных мініпраектаў мусіць складаць 9 месяцаў. Памер фінансавання аднаго мініпраекта — 1–4 тыс. еўра (суфінансаванне з боку заяўнікаў складае мінімум 5 адсоткаў бюджэта).

    Дэдлайн — 12 снежня 2016 года. Падрабязнасці тут.

    Даведкі праз е‑мэйл: shrc.belarus@humanrightshouse.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці