• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праблемы з фінансаваннем беларускіх медыя: 4 напрамкі, што можна рабіць

    Вадзім Мажэйка — PhD, палітычны аналітык і кансультант, рэдактар «Беларускага Штогодніка». Ён распавёў БАЖ пра прычыны праблем з фінансаваннем незалежных медыя і выказаў сваё бачанне, якія шляхі выйсця з гэтых праблем можна адшукаць.

    Вадзім Мажэйка. Берлін, 2023 год. Фота: з асабістага архіва

    У гэтым і іншых сваіх тэкстах Вадзім Мажэйка  выказвае выключна сваё прыватнае меркаванне.

    Апошнім часам беларускія медыя зазнаюць усё болей праблемаў з фінансаваннем. Нават калі казаць толькі пра публічныя выпадкі і пра сапраўды заўважных гульцоў у медыяпрасторы. У снежні 2023 Reform.by абвесціў пра знаходжанне на грані закрыцця. KYKY пачаў год з «перафарматавання»: сайт замарожаны, палова каманды скарочаная. У сакавіку 2024 на траціну быў скарочаны бюджэт тэлеканала «Белсат». Не кажучы ўжо пра прыпыненне працы беларускай рэдакцыі «Радыё Ўнэт» ці чутках пра праблемы іншых беларускіх медыя.

    Зразумела, што базавыя праблемы беларускіх недзяржаўных медыя вынікаюць з дзеянняў рэжыму Лукашэнкі. На момант вясны 2024 года ўсе рэдакцыі, якія асвятляюць грамадска-палітычныя падзеі (і робяць гэта не ў рэчышчы «БелТА»), выціснутыя з Беларусі і прызнаныя экстрэмісцкімі.

    Такім чынам, беларускія медыя не могуць атрымліваць грошы ні ад рэкламадаўцаў, ні ад аўдыторыі з Беларусі (праз падпіску, данаты, продаж мерчу і інш). Гэта варта падкрэсліваць і памятаць, каб не выглядала, быццам цяперашнія фінансавыя праблемы беларускіх медыяў — толькі іх уласная віна.

    Да гэтага зараз дадаліся падзеі ў іншых краінах, якія ад беларусаў не залежаць увогуле. З пачаткам поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны фокус міжнароднай увагі і падтрымкі ў нашым рэгіёне чакана змяшчаецца з Беларусі на поўдзень. Палітычныя змены пасля восеньскіх парламенцкіх выбараў у Польшчы закранулі і перафарматаванне дзяржаўнай падтрымкі, якая наўпрост ці ўскосна ішла на медыя, у тым ліку беларускія. У год прэзідэнцкіх выбараў у ЗША таксама зацягваецца выдзяленне сродкаў на розныя міжнародныя справы (пастаўкі зброі Украіне – выпадак, хіба, самы гучны, але не адзіны).

    Разам з тым, палітычныя рашэнні ў Мінску, Варшаве ці Вашынгтоне непадуладныя беларускім медыяменеджарам. Таму для паляпшэння фінансавай устойлівасці варта канцэнтравацца на тым, што яны могуць зрабіць.

    Выпрацоўваць зразумелую, арыгінальную і актуальную канцэпцыю

    На жаль, пра шмат якія беларускія медыі цяжка сказаць, у чым канкрэтна сэнс іх існавання. У чым арыгінальнасць, чаму аўдыторыя мусіць іх чытаць (слухаць, глядзець). Яны альбо не прадукуюць арыгінальнага і якаснага кантэнту, альбо яго вобмаль, і ён трохі другасортны. Бракуе нешаблонных матэрыялаў, небанальных тэмаў, цікавых пытанняў, эксклюзіўных матэрыялаў.

    Зразумела, для гэтага патрэбныя прафесійныя кадры і адэкватныя ганарары, а з гэтым праблема. Бо грошай акурат вобмаль, і кадры сыходзяць у смежныя сферы (ад IT да рэкламы), дзе грошай болей, а рызыкаў і нерваў меней.

    Фота: Pexels.com

    Аднак без зразумелай канцэпцыі медыям наканаваная страта аўдыторыі і смерць.

    Сыходзіць ад інэрцыі

    Некаторыя медыі трохі па інэрцыі называюць «газетамі» альбо «радыё», хоць па факце яны, як і ўсе, працуюць праз сайт, запісваюць відэа на ютуб, ды эксперыментуюць з Tik­Tok. Іншыя спрабуюць працягваць працаваць пад брэндамі «беларускіх рэгіянальных выданняў», хоць па факте іх рэдакцыя знаходзіцца ў Варшаве ці Вільні, а фотакарэспандэнтаў ці іншых журналістаў уласна ў гэтых рэгіёнах у іх і няма.

    Можна, канечене, па традыцыі знаходзіць рэгіянальны фокус у любых навінах, альбо выкладаць на сайт аўдыёзапісы інтэрв’ю «радыйшчыкам», і гэта нават можа быць прышпільнай фішкай, як дань традыцыі.

    Але важна, каб медыі таксама перафарматаваліся пад новыя абставіны: напрыклад, ператвараліся ў эксклюзіўна Tik­Tok-праект (копіі ў Reels ды Shorts адпаведна), альбо факусаваліся на тым рэгіёне, дзе ёсць адначасова і беларусы, і беларускія журналісты. Фактычна адзіны прыклад — Беласток і «MOST ».

    Не канцэнтравацца на Лукашэнку

    Безумоўна, няма гаворкі пра тое, каб ігнараваць ягонае існаванне, як заклікаюць палымяныя сэрцы. Як мінімум таму, што ягоныя рашэнні дагэтуль уплываюць на жыццё беларусаў, у тым ліку па-за межамі краіны (дастаткова прыгадаць пашпартны ўказ).

    Разам з тым, звычка цытаваць і бясконца мусоліць кожны ягоны выступ, альбо дадаваць ягонае фота на вокладку любога відэа, не ёсць здаровай. Папулярны міт: гэты прыцягвае клікі і прагляды! Але варта прызнаць, што гэта смеццевыя клікі і прагляды. Гэта не можа пераконваць у высокай якасці медыя сур’ёзных чытачоў (слухачоў, гледачоў), у тым ліку патэнцыйных рэкламадаўцаў і донараў.

    Фота: pexels.com

    Дыверсіфікаваць фінансаванне

    Ужо ўзгаданаму Reform.by у снежні 2023 за пару дзён атрымалася сабраць патрэбныя рэсурсы праз тры крыніцы:

    • невялікія прыватныя данаты (7000+ еўра за два дні);
    • вялікі данат аднаго мецэната (10000 еўра);
    • мікрагранты донараў (500‑1000-2000 еўра).

    Пазней атрымалася сабараць яшчэ 1600+ еўра праз BYSOL, а таксама неўдакладненую колькасць данатаў наўпрост праз форму на сваім сайце.

    Гэта самы паспяховы публічны краўдфандынг беларускага медыя за апошні час, і варта звярнуць на гэты досвед увагу.

    Некаторыя незалежныя медыі заўважылі, што падаткавыя рэзідэнты Польшчы могуць падтрымаць іх без дататковых выдаткаў, накіраваўшы на гэта 1,5% сваіх падаткаў праз сяброўскія некамерцыйныя арганізацыі. Аналагічная магчымасць ёсць і ў Літве (1,2%), як і вялікая колькасць беларусаў там. Ці ўсе беларусы ў гэтых краінах ведаюць пра такую магчымасць і маюць дэтальную інструкцыю, як максімальна проста гэта зрабіць? Пытанне рытарычнае.

    Адваротны напрамак — размяшчэнне рэкламы тых бізнэсаў, якія не з’яўляюцца рэзідэнтамі ў Беларусі і якім няма чаго баяцца. Так, канечне, сёння гэта патрабуе крэатыўных падыходаў, бо простым банерам наўрад ці шмат каго зацікавіш у 2024 годзе. Але можна, напрыклад, браць інтэрв’ю ў зорных спікераў у барах і кавярнях, заснаваных беларусамі па-за межамі краіны. Ці прыдумаць процьму значна больш крэатыўных фарматаў.

    ***

    Выглядае, што беларускі медыяландшафт у 2024 годзе чакаюць моцныя перабудовы. І гэта не толькі сумныя навіны. Напрыклад, запускаецца стрымінгавая платформа Belarus Tomor­row. Распачало працу новае расследавальніцкае медыя «Бюро». Арганізацыя «ІншыЯ» (нашчадкі «Жывой бібліятэкі») запусцілі падкаст «Іншыя гісторыі».

    Па шчырасці, гэта ўсё выглядае ярчэй, чым спробы «ўстрымлівацца ад палітыкі» (і/альбо быць рупарам прапаганды) ад медыяў, якія зараз працуюць з Беларусі. Негледзячы на тое, што і тым, і тым няпроста. Але вольны дух заўжды дасць добрым беларускім медыя перавагу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці