• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе (дэдлайн — 1 ліпеня)

    3‑га ліпеня ў Вільнюсе пройдзе цёплая вечаровая сустрэча, дзе журналіст_кі і актывіст_кі сустрэнуцца ў нефармальнай атмасферы, каб лепш зразумець адно аднаго, падзяліцца досведам супрацоўніцтва і, магчыма, пачаць нешта новае разам. Мерапрыемства ладзіць арганізацыя ІншыЯ і аб’яданне беларусаў Нямеччыны Разам у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

    Нязмушаны нэтворкінг у Вільнюсе

    Гэта будзе прастора, дзе можна адкрыта пагаварыць пра тое, чаго часта так не стае: узаемаразумення, кантактаў, падтрымкі. Без працяглых лекцый і прамоваў. Толькі людзі, іх досвед і імкненне знайсці агульнае.

    Падчас сустрэчы мы пачуем некалькі кароткіх гісторый пра тое, як журналіст_кі і актывіст_кі ўжо паспяхова супрацоўнічалі. Сваім досведам сярод іншых падзеляцца анлайн-медыя «Салідарнасць», рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life, дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» і каманда ЛГБТК+ініцыятывы.

    Мы бяром на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, з вас — добры настрой і адкрытасць да камунікацыі з іншымі. Для спрашчэння камунікацыі частка нашай сустрэчы будзе мадэравацца.

    Калі? Дзе?

    • 3 ліпеня, 18:00–20:30
    • Шніпішкес, Вільнюс

    Абавязкова папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы да 1 ліпеня ўключна

    Дакладнае месца мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю.

    Рэгістрацыя

     

    Мерапрыемства адбываецца ў межах праекта «Togeth­er 4 val­ues ​​— JA», які сумесна рэалізуюць арганізацыі ІншыЯ і Razam e.V. пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Как удалить боты в Telegram: инструкция от «Киберпартизан»

    17.07.2024
    Акцэнты

    В Telegram есть функция, которая может стать критической для безопасности. Вот как её отключить

    Telegram автоматически скачивает фото и видео на ваше устройство. Таким образом на девайс может проникнуть вредоносное ПО, а злоумышленник (если техника попадёт ему в руки) увидит, какие фото и видео вы просматривали в мессенджере. Телеграм-канал Cyber­beaver рассказывает, как отключить неприятную автозагрузку.
    25.07.2024
    Акцэнты

    «Человек разочаровывается и очень резко опускается на дно». Психолог – о том, что такое дофаминовая яма, как из нее выбираться и можно ли предотвратить

    Термин «дофаминовая яма» пришел из нейробиологии и был подхвачен психиатрией, а в последнее время просочился и в обыденную жизнь. Вместе с психологом Ольгой Осипович CityDog.io разобрался, что вообще такое дофамин, как он на нас влияет и к чему может привести.
    20.07.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці