Платформа Talaka (Беларусь) шукае камунікатара-евангеліста!
У абавязкі ўваходзіць: 1) падрыхтоўка і рэалізацыя стратэгіі па працы з аўдыторыяй (каб пра Talaka даведаліся ўсе, а не толькі сябры на Фэйсбуку!); вядзенне старонак ў сацсетках і падрыхтоўка email-рассылкі; рэалізацыя спецпраектаў і мерапрыемстваў (каб Talaka расла ўдвая кожныя паўгады!); прыцягненне новых праектаў на платформу (каб самыя лепшыя праекты былі ў Talaka; кансультаванне гэтых праектаў, каб большасць з іх дасягнула выбітных вынікаў. Таксама ў абавязкі ўваходзіць падрыхтоўка Talaka да «экспансіі» ў рэгіёны Беларусі.
Умовы працы:
- заробак 1,2–2,1 тыс. новых беларускіх рублёў (па выніках сумоўя);
- поўная занятасць (поўнае «паглыбленне»);
- гнуткі графік працы (гэта не значыць «кароткі дзень»!);
- выпрабавальны тэрмін– 3 месяцы (калі шчыра, у Talaka ўсе вельмі патрабавальныя!);
- праца ў шчыльным узаемадзеянні з заснавальнікам платформы (няма нічога прыемней зладжанай працы каманды);
- першы праект, над якім трэба будзе працаваць — Talaka.Паці (будзе няпроста!).
Практычныя парады кандыдатам й кандыдаткам:
- «трэба расці хутчэй, чым расце сама Talaka, бо можна застацца ў мінулым»;
- «будзеш малайцом — будзе свой iMac»;
- радаваць Яўгена Клішэвіча дасягненнямі і вынікамі (бадай, гэта самы важны пункт!).
Для таго, каб патрапіць на сумоўе неабходна:
- даслаць сваё рэзюмэ ў адвольнай форме на электронную скрыню: praca@talaka.by;
- далучыць да ліста апісанне рэалізаваных праектаў па схеме: 1) якая задача стаяла; 2) што было зроблена; 3) вынікі ў лічбах; 4) што не атрымалася; што непасрэдна Вамі зроблена ў праекце, ці былі іншыя выканаўцы.
Talaka шукае чалавека, які:
- разумее, як працуе камунікацыя і гатовы комплексна ёю кіраваць;
- гатовы паставіцца да супольнай справы як партнёр, а не як «наняты выканаўца» (гэта не проста пафасныя словы, памятайцу пра выпрабавальны тэрмін);
- больш дасведчаны і здольны, чым самі працадаўцы (выпускнікоў і «пачаткоўцаў» у Talaka разглядаць не гатовыя, але ацэньваць добра зробленую працу яны ўмеюць!);
- які мае гнуткі розум і гатовым спрабаваць новае (Talaka — гэта незвычайная для Беларусі арганізацыя — усё раскажуць і пакажуць).
У Talaka шмат працы! Яны любяць тое, што робяць і ўкладваюць шмат намаганняў у агульную справу. І чакаюць не меншай самааддана. Яшчэ раз паўтарымся: там вельмі шмат працы.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- Разуменне прынцыпаў PR, маркетынгу, SMM, працы са CМІ
- Сістэмнае і аналітычнае мысленне
- Здольнасць працаваць на вынік (і вымяраць яго)
- Стрэсаўстойлівасць пры вялікай колькасці задач
- Досвед працы ў сферы камунікацыі 3–5 гадоў
- Досвед працы ў камерцыйных праектах (івэнцінг і прасоўванне)
- Актыўнае карыстанне сацыяльнымі сеткамі
- Здольнасць выступаць публічна
- Здольнасць пісаць эфектыўныя тэксты
- Прыемнасць і лёгкасць у зносінах
- Шчырая любоў да зносінаў з людзьмі
- Жаданне жыць, працаваць у Беларусі і развіваць яе!
- Вольнае валоданне беларускай і рускай мовамі
Вітаюцца:
- Шырокае кола знаёмстваў у PR, рэкламнай, бізнэс- і НДА-сферах
- Досвед працы ў некамерцыйных праектах і валанцёрства
- Досвед продажу сваіх ці чужых праектаў
- Навыкі і досвед вядзення перамоў
- Валоданне ангельскай мовай