Вакансія: менэджэр па продажах рэкламы ў выданне пра беларускі бізнэс
21 лістапада 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Адно са старэйшых выданняў пра беларускую эканоміку і бізнэс шукае менэджэра па продажах рэкламы.
Патрабаваны досвед працы: 1–3 гады
Поўная занятасць, гнуткі графік.
Фокус выдання — беларускі бізнес у краіне і за мяжой. У сувязі з актыўным развіццём беларускага бізнэсу за межамі краіны медыя пашырае працу на рынкі Польшчы і Літвы.
Абавязкі:
- маніторынг перспектыўных беларускіх бізнэсаў за мяжой;
- тэлефанаванні патэнцыйным кліентам (ІТ, перавозкі, лагістыка, рэстараны, бары, СТА, моўныя школы, медыцынскія цэнтры, салоны прыгажосці);
- складанне і абнаўленне медыякіта для патэнцыйных рэкламадаўцаў;
- пасярэдніцтва паміж рэдакцыяй і рэкламадаўцам: забеспячэнне ўзгаднення рэкламных матэрыялаў, каардынацыя працэсу стварэння і размяшчэння рэкламы з абодвума бакамі;
- праца з кліентам — узгадненне рэкламных матэрыялаў, арганізацыя сустрэч, заключэнне дагавораў.
Патрабаванні:
- досвед працы ў продажах, рэкламе (вопыт у продажах рэкламе ў медыя будзе перавагай);
- пражыванне не ў Беларусі;
- камунікабельнасць, актыўнасць, ініцыятыўнасць;
- разуменне асноў маркетынгу.
Умовы:
- аклад;
- аплата за заключаны дагавор;
- дасведчаны калектыў;
- магчымасць развіцця;
- гнуткі графік.
Рэзюмэ высылаць на адрас rabotamedia2@gmail.com
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Мара Тамковіч: «Для мяне «Пад шэрым небам» — гэта не фільм пра пратэсты. Гэта фільм перадусім пра людзей, пра каханне»
21.11.2024
НАУ: У Андрэя Гнёта пагоршылася здароўе ў бялградскай турме, неабходнай меддапамогі ён не атрымлівае
19.04.2024
2024 год в фотографиях мировых новостных агентств
31.12.2024
Былы тэлевядучы расказаў, каго КДБ прасоўваў на «Песню года Беларусі»
13.02.2024