• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакансія: менэджэр па продажах рэкламы ў выданне пра беларускі бізнэс

    Адно са старэйшых выданняў пра беларускую эканоміку і бізнэс шукае менэджэра па продажах рэкламы.

    Фота: Anna Taraze­vich / pexels.com

    Патрабаваны досвед працы: 1–3 гады

    Поўная занятасць, гнуткі графік.

    Фокус выдання — беларускі бізнес у краіне і за мяжой. У сувязі з актыўным развіццём беларускага бізнэсу за межамі краіны медыя пашырае працу на рынкі Польшчы і Літвы.

    Абавязкі:

    • маніторынг перспектыўных беларускіх бізнэсаў за мяжой;
    • тэлефанаванні патэнцыйным кліентам (ІТ, перавозкі, лагістыка, рэстараны, бары, СТА, моўныя школы, медыцынскія цэнтры, салоны прыгажосці);
    • складанне і абнаўленне медыякіта для патэнцыйных рэкламадаўцаў;
    • пасярэдніцтва паміж рэдакцыяй і рэкламадаўцам: забеспячэнне ўзгаднення рэкламных матэрыялаў, каардынацыя працэсу стварэння і размяшчэння рэкламы з абодвума бакамі;
    • праца з кліентам — узгадненне рэкламных матэрыялаў, арганізацыя сустрэч, заключэнне дагавораў.

    Патрабаванні:

    • досвед працы ў продажах, рэкламе (вопыт у продажах рэкламе ў медыя будзе перавагай);
    • пражыванне не ў Беларусі;
    • камунікабельнасць, актыўнасць, ініцыятыўнасць;
    • разуменне асноў маркетынгу.

    Умовы:

    • аклад;
    • аплата за заключаны дагавор;
    • дасведчаны калектыў;
    • магчымасць развіцця;
    • гнуткі графік.

    Рэзюмэ высылаць на адрас rabotamedia2@gmail.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    08.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.