• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Tribuna.com шукае SMM-рэдактара

    Незалежнае спартовае медыя «Трыбуна» адкрывае вакансію SMM-рэдактара.

    Tribuna.com шукае SMM-рэдактара

    Абавязкі:

    • весці сацсеткі Tribuna.com у Face­book. Будзеце пісаць пра Бундэслігу, АПЛ, Серыю А, Лігу 1 і Ла Лігу;
    • рабіць вірусныя гісторыі з дапамогай фотарэдактараў;
    • прапаноўваць новыя ідэі па фарматах і падачы кантэнту;
    • прыцягваць новую аўдыторыю.

    Патрабаванні:

    • любоў да футбола;
    • цікавасць да новых медыйных каналаў і сучасных dig­i­tal-прадуктаў;
    • уменне выражацца лаканічна і смешна – не толькі з дапамогай літар, але і візуальнымі спосабамі;
    • гатоўнасць працаваць у дні матчаў;
    • жаданне хутка вучыцца і не баяцца новага. Браць адказнасць на сябе.

    Умовы:

    • крэатыўны калектыў, цікавыя задачы міжнароднага маштабу;
    • стабільная заработная плата;
    • індывідуальны (гнуткі) графік;
    • магчымасць працаваць дыстанцыйна.

    Рэзюмэ дасылайце на пошту smm@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Адкрыты набор у Інкубатар медыястартапаў «Публікуй! Камунікуй!» (дэдлайн — 10 чэрвеня)

    Інкубатар — гэта праграма падтрымкі для беларускіх медыяпраектаў у выгнанні, якія ствараюць кантэнт, адрасаваны найперш аўдыторыі ўнутры Беларусі. Калі вы ўжо рэалізуеце такі праект (не больш за тры гады) альбо плануеце хутка яго распачаць — арганізатары запрашаюць запоўніць форму заяўкі на ўдзел у Інкубатары і атрымаць фінансавую падтрымку.
    08.06.2026

    Гранты для незалежных медыяў у краінах Балтыі (дэдлайн — 31 ліпеня)

    08.07.2026
    Акцэнты

    Медыякэмп «Кропкі сувязі»: сустрэча беларускай медыясупольнасці пад Вільняй (рэгістрацыя да 10 жніўня)

    БАЖ запрашае калег і каляжанак з беларускай медыясупольнасці на Медыякэмп «Кропкі сувязі» — аднадзённую нефармальную сустрэчу для знаёмстваў, аднаўлення сувязяў, абмену досведам і новых ідэй.
    31.07.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.