Вакансія: «Наша Ніва» шукае работніка для працы з відэа
Вакансія: «Наша Ніва» шукае работніка для працы з відэа
У «Нашай Ніве» / NN.BY з’явілася вакансія. Мы шукаем універсальнага работніка для працы з відэа. Што трэба ўмець?
Здымаць сваё відэа, умець мантаваць яго (пры патрэбе, навучым), разумець прынцыпы працы сацыяльных сетак, а таксама мець базавыя журналісцкія веды.
Заробак высокі. Поўны сацыяльны пакет. Месца работы — у цэнтры горада, каля метро «Фрунзенская». Малады вясёлы беларускамоўны калектыў.
Працоўная мова — беларуская.
Звесткі пра сябе накіроўвайце на nn@nn.by.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў