Вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках» (17 снежня)
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Міжнародны фонд развіцця адукацыі дарослых (IFAE) запрашае на вэбінар «Як ствараць асабісты брэнд журналіста_к у сацсетках». Вядоўца — ментарка і папулярная блогерка Ліза Ветрава.

Ліза Ветрава. Фота: з сайта ifae.live
Што будзе на занятку?
Сацыяльныя сеткі — не проста пляцоўка для навін, а інструмент, які можа зрабіць журналіста_к пазнавальнымі, надзейнымі і ўплывовымі.
На гэтай сустрэчы Ліза Ветрава раскажа пра тое, як пабудаваць асабісты брэнд у медыяпрасторы, не страціўшы прафесійнасць і сябе.
З яе дапамогай удзельнікі разбяруцца:
- як адрозніваць асабістае і публічнае;
- як фармаваць давер праз камунікацыю;
- як сацсеткі могуць стаць працягам журналісцкай місіі.
Калі: 17 снежня, 18.00 (па Варшаве, 19.00 па Вільні, 20.00 па Менску).
Дзе: Z00m
РЭГІСТРАЦЫЯ
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў