• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісцкія байкі: «Я так і ведаў, што грошы засталіся толькі ў апазіцыі…»

    Аднойчы ехаў у электрычцы з Маладэчна...

    А там ёсць вельмі каларытны дзядзечка, які заўсёды прадае газеты. Ён заходзіць на канцавым прыпынку і цягам дзвюх станцый паспявае абысці ўсю электрычку.  Ён выглядае так, нібыта выйшаў з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”…  

    У яго вельмі шырокі асартымент, — ад дзяржаўнай раёнкі маладзечанскай да “эрацічаскай” газеты “Адам і Ева”. І ён кожную газету ўмудраецца разрэкламаваць так, што хочацца купіць у яго ўсё, што ёсць.

    Напрыклад: эрацічаская газета “Адам і Ева”, дзе можна пачытаць “новости половой и семейной жизни», даведацца, як прывабіць дзяўчыну, дзе з кім якія кур’ёзныя выпадкі адбыліся…

    І вось, калі ён даходзіць на “Нашай Нівы”,  то коратка гаворыць: “оппозиционная газета с новостями политики, парламента и Запада”.

    Агласіўшы ўвесь спіс, ён пытаецца, каму што. Апроч мяне ніхто цікаўнасці не праявіў, а я вырашыў яго падтрымаць – набыць у яго эрацічаскую газету “Адам і Ева” і таксама “Нашу Ніву”.

    Відаць, па апошнім фактары ён зрабіў для сябе вельмі чоткую выснову і на ўвесь вагон сказаў: “Я так і ведаў, што грошы засталіся толькі ў апазіцыі. Бо ў апазіцыі ёсць галава. А гэтыя лукашысты праклятыя ўсё ўжо даўно прафуфукалі” . І з гэтымі словамі ён прадаў мне газету “Наша Ніва”.

    Самае цікавае, што пасля гэтага хлопец, які сядзеў непадалёк ад мяне, павярнуўся і кажа: “Э‑э, ну і мне таксама “Нашу Ніву” дайце.…”

    Глеб Лабадзенка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Телеграм‑бот «Глаз бога» и «Магнит». Как милиционеры пробивают телефонные номера, почты и адреса беларусов

    Чтобы узнать, что у вас есть «безопасная» почта, вычислить адрес, куда вам привозят доставку еды (на квартиру, о которой никто не знает?) или в каких городах вы были, когда оплачивали сервисы в интернете — можно не отбирать ваш телефон или карту. Милиционеры пользуются ботами, которые уже собрали всю эту информацию — например, «Глаз бога». «Медиазона» вместе с «Киберпартизанами» рассказывает, как устроен бот.
    07.09.2023
    Акцэнты

    Какую информацию о нас хранят телеграм‑боты, чем они опасны и как удалить их из аккаунта? Отвечают эксперты

    21.08.2023
    Акцэнты

    Силовики пишут белорусам за границей в Telegram. Какие настройки мессенджера помогут защитить приватность?

    С начала текущего года силовики (или люди, выдающие себя за них) все чаще пишут белорусам за границей в мессенджерах. Обычная их цель — уговорить или заставить собеседников вернуться в страну. «Зеркало» рассказывает, как настроить Telegram так, чтобы незнакомый человек не мог вам написать.
    17.04.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці