• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зін «Паміж»: адкрыты прыём прац (дэдлайн — 1 верасня)

    Квір-зін «Паміж» распавядае пра жыццё паміж страхам і надзеяй, паміж краінамі, паміж ідэнтычнасцю. Гэта пра голас, які гаворыць нават у цішыні, і пра супраціўленне, якое існуе, нават калі яго не відаць. І запрашае ўсіх зацікаўленых людзей дасылаць свае працы.

    Фота: Mar­ta Bran­co для pexels.com

    Беларусь застаецца месцам, дзе быць ЛГБТК+ чалавекам — значыць штодня рызыкаваць. Але нават у самых цяжкіх умовах людзі працягваюць існаваць, адчуваць, казаць і кахаць. Гэты зін — пра бачнасць, падтрымку і клопат.

    «Пра тое, як мы — нягледзячы на страх і адзіноту — знаходзім спосабы заставацца сабой. Гэта будзе архіў нашай сілы і ўразлівасці, нашай узаемадапамогі, унутранай устойлівасці і паўсядзённых практык супраціву. З дапамогай яго мы хочам падтрымаць нашу супольнасць, каб ніхто не адчуваў сябе самотна ў сваім досведзе і маглі абаперціся на досвед іншых. Мы хочам, каб нашыя гісторыі захоўваліся і гучалі», — зазначае рэдакцыя.

    Працы могуць быць як тэкставыя (асабістыя гісторыі/вершы), так і візуальныя ў любым фармаце: ілюстрацыі, калажы, паэзія, фота, вышыўка, 3D — любыя формы творчага выразу. 

    Хто можа ўдзельнічаць?

    Квір-людзі з Беларусі — дзе б вы зараз ні знаходзіліся

    Як удзельнічаць?

    Запоўніць форму ў апісанні профіля і прымацаваць свой матэрыял. Ад аднаго чалавека прымаецца толькі 1–2 працы! Будзе выдатна, калі тэкставыя працы не будуць перавышаць адну старонку А4 (14 шрыфтам).

    ПАДАЦЬ МАТЭРЫЯЛЫ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Видели «звездочки» под постами в телеграм-каналах? Вот чем они могут быть опасны

    Пользователи Telegram могут оставлять «звезды» в качестве реакций в каналах. Правда, специалисты по кибербезопасности предупреждают: это может раскрыть ваши данные. «Зеркало» рассказывает, как пользоваться новой функцией и сохранить свою анонимность.
    07.10.2024
    Акцэнты

    Что важно знать о сторис в Telegram

    В этой статье рассказывается о безопасности сторис в Telegram: где сохраняются, как почистить, как смотреть анонимно и скрывать чужие «Истории» для своего аккаунта.
    04.02.2025
    Акцэнты

    Как взламывают аккаунты в Telegram, Signal и Proton

    Sig­nal и Pro­ton: эти сервисы кажутся максимально защищенными. Когда ваша работа завязана на эти сервисы, создается ощущение, что вы уже «в домике». К сожалению, это не так, скорее даже наоборот: именно в Sig­nal и Pro­ton  хакеры взламывают журналистов и активистов.
    09.06.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці