• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Жахлівыя тэрміны, цудоўныя дзяўчаты і любоў да жыцця. Палітвязынкі Беларусі сталі гераінямі календара

    Партрэты 15 беларусак, асуджаных на самыя працяглыя тэрміны, з’явіліся на старонках календара. Прыдумала яго гендэрная даследчыца Лена Агарэлышава, дызайн падрыхтавала былая палітзняволеная, дызайнерка Ганна Кісялёва, рэалізацыяй праекту займалася Яўгенія Доўгая і ініцыятыва «Палітвязынка». Чаму важна ствараць арт-праекты пра палітзняволеных жанчын, стравальніцы растлумачылі для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила».

    Старонка календара за люты з партрэтам Ксеніі Луцкіной, асуджанай на 8 гадоў калоніі

    «Гэта было не проста…»

    У кожным месяцы ёсць дні, калі ў палітзняволеных жанчын дні народзінаў. Як сказаць пра дзень народзінаў у турме? Яго святкуюць? Адзначаюць? Не заўважаюць? А калі тэрмін такі, што турэмных дзён народзінаў будзе не два і нават не тры?

    «Я пісала праект на адну асабістую даследчую стыпендыю і ўключыла туды каляндар, — кажа Алена Агарэлышава. — Даўно марыла пра такі — і вось ён».

    «Адразу пагадзілася, калі Лена прапанавала ўзяцца за праект, — кажа Яўгенія Доўгая. — Падумала пра Ганну Кісялёву. Яна былая палітвязынка, дызайнерка, працавала ў паліграфіі. Ёй патрэбна была праца. Расказала Ганне, што хочам зрабіць каляндар з днямі народзінаў нашых палітвязынак — яна пагадзілася».

    «Гэта было няпроста, — распавядае Ганна пра працу над календаром. — Я многіх дзяўчат ведаю асабіста. З Марынай Золатавай і Настай Лазарэнкай некалькі месяцаў на суседніх шконках…»

    Старонка календара за лістапад. Народжаная ў гэтым месяцы Кацярына Бахвалава асуджаная на 8 гадоў, а Марына Золатава — на 16.

    Каб кожны мог раздрукаваць для сябе

    Ганна Кісялёва адбыла прызначаны тэрмін пакарання — паўтара года — цалкам: «Восем месяцаў у СІЗА‑1, потым на Антошкіна (Гомельская калонія). Шыла штонікі для сілавікоў».

    Пасля калоніі Ганна заставалася ў Беларусі яшчэ месяц: «Мяне не звольнілі. Я працягвала працаваць, была начальнікам аддзела дызайну ў адной буйной афсетнай друкарні Мінска.
    Пакуль не пачалося пекла — пагрозы, праслухоўванне, выклікі ў СК, ціхары ля пад’езда. Прыйшлося эвакуявацца. У эміграцыі займалася фрылансам. Каляндар стаў адным з першых праектаў».

    Афармленне календара зрабілі па-беларуску і па-англійску. «Там коратка напісана пра кожную з іх [гераінь праекта — заўв. рэд.]. Мне важна было паказаць вось гэтыя жудасныя, дзікія тэрміны, на якія асудзілі жанчын — журналістак, праваабаронцаў, актывістак, — кажа Яўгенія Долгая. — Зараз спасылка на каляндар ёсць у вольным доступе. Каб кожны мог раздрукаваць».

    Марфа Рабкова і Наста Лойка нарадзіліся ў студзені. Гэта — старонка календара з іх тэрмінамі: 15 гадоў для Марфы і 7 — для Насты.

    Арт-праекты, на думку Яўгеніі Доўгай — адзін з варыянтаў праявы палітычнай волі, частка намаганняў, накіраваных на вызваленне палітвязняў.

    На Insta­gram-старонцы ініцыятывы «Палітвязынка» ёсць апавяданні пра тое, як простыя рэчы дапамагаюць выжыць у турме. «Такія пасты папулярныя, яны выклікаюць эмоцыі ў людзей», — кажа Яўгенія Долгая.

    Турэмную робу з Беларусі ўбачаць у музеі ў Германіі

    Яшчэ адзін арт-праект, над якім зараз працуе «Палітвязынка», гэта выстава для Музея берлінскай сцяны ў Германіі.

    «Гэта будзе пастаянная экспазіцыя. Мы сабралі для яе асабістыя рэчы палітвязняў жанчын, у тым ліку і турэмную робу. Вывезці гэту робу было сапраўднай спецаперацыяй. Я вельмі ўдзячная той былой палітзняволенай, якая перадала ўсё гэта нам. Жаночае турэмнае адзенне — гэта некалькі відаў адзення. Сукенка, ружовая блузка, пінжак, хустка. Хустка — гэта самае галоўнае. Яны яе носяць заўсёды».

    У Ганны Кісялёвай таксама ёсць серыя малюнкаў пра турму. Яе выстава пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве. «Знаёмы мастак сказаў, што ў гэтых маіх малюнках вельмі шмат святла. Як быццам я малюю белым колерам. Напэўна, ён мае рацыю, я хацела хутчэй проста зафіксаваць, як на фота, для гісторыі, для дакументальнасці. Таму што калі адкінуць эмацыйны фон — то гэта проста жыццё, нейкі „дом“, які [вольнаму чалавеку] цяжка сабе ўявіць».

    Загалоўная старонка календара з інфармацыяй аб колькасці жанчын-палітвязняў у Беларусі

    Тэма турэмнага зняволення не адпускае. «Напэўна, не адпусціць ніколі, — кажа Ганна. — Гэта не зусім траўма, як прынята думаць. Гэта хутчэй як паездка ў Тыбет. Ніхто адтуль не вяртаецца такім, як раней. Кагосьці ламае, хтосьці, як Фенікс, здабывае сябе. А я… Ніколі раней я так не любіла жыццё і людзей, як зараз».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці