Магчымасці
Архіў магчымасцяў
Вэбінар «Праверка інфармацыі ў эпоху фэйкаў: OSINT, фактчэк і этычныя рызыкі» (рэгістрацыя да 19 траўня)
OSINT-інструменты дапамагаюць журналістам хутчэй знаходзіць, глыбей правяраць і аналізаваць інфармацыю для навінаў і расследаванняў, аднаўляць кантэкст падзей, пацвярджаць дэталі. Але што са знойдзенага насамрэч варта публікаваць, нават калі звесткі знаходзяцца ў адкрытым доступе?
Трэнінг у Беластоку «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы» (рэгістрацыя да 20 траўня)
Калі вы працуеце ў беларускім медыя ў Польшчы і хочаце лепш разумець, як не парушаць нормы права, — БАЖ запрашае на двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Што можна і нельга журналісту ў Польшчы».
Вэбінар «Давер і рызыка: як працаваць з крыніцамі і героямі ў эпоху рэпрэсій» (рэгістрацыя да 12 траўня)
Збіраеш гісторыю, але з мэтаў бяспекі не можаш паказаць, хто за ёй стаіць — крыніцы, герояў і нават сваё аўтарства? І ўсё роўна мусіш зрабіць яе праверанай, этычнай і пераканаўчай.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.