• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Journalism Lab: анлайн-заняткі для рэдакцый па выкарыстанні штучнага інтэлекту (дэдлайн — 2 лістапада)

    Запрашаюць падаць заяўку на ўдзел у Jour­nal­ism Lab — бясплатнай навучальнай праграме для рэдакцый, якія хочуць даследаваць магчымасці лічбавых інструментаў і штучнага інтэлекту ў журналістыцы.

    Арганізатар — польскі журналіст Якуб Гурніцкі ў супрацоўніцтве з Google News Ini­tia­tive.

    Праграма разлічаная на 20 рэдакцый з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Украіны, Арменіі і беларускія медыя ў выгнанні. Заняткі пройдуць анлайн на англійскай мове.

    Што прапануюць

    Удзельнікі змогуць пазнаёміцца з лічбавымі інструментамі для штодзённай працы рэдакцыі, даследавання дакументаў, пошуку тэм для журналісцкіх расследаванняў і лепшага разумення патрэбаў аўдыторыі. Праграма таксама дапаможа разабрацца, як ацэньваць рэакцыю чытачоў на журналісцкія матэрыялы і выкарыстоўваць інструменты штучнага інтэлекту ў рэдакцыйнай працы.

    Хто можа ўдзельнічаць

    Да ўдзелу запрашаюць рэдакцыі, якія публікуюць уласныя журналісцкія матэрыялы на сваіх сайтах. Падаць заяўку могуць рэдактары, журналісты, а таксама супрацоўнікі, адказныя за лічбавую публікацыю і развіццё рэдакцыі.

    Важна, каб абраны ўдзельнік мог прысутнічаць на ўсіх трох занятках і прымяняць атрыманыя веды ў працы сваёй каманды.

    Калі пройдуць заняткі

    У праграме запланаваныя тры анлайн-сустрэчы, кожная пачынаецца а 12:00 паводле цэнтральнаеўрапейскага часу (14.00 па Мінску):

    • 3 лістапада, аўторак: Intro­duc­tion to gen­er­a­tive AI for news (Уводзіны ў генератыўны ШІ для навін).

    • 16 лістапада, панядзелак: AI for sto­ry­telling, draft­ing and mul­ti­me­dia (ШІ для стварэння гісторый, падрыхтоўкі тэкстаў і мультымедыя).

    • 23 лістапада, панядзелак: Trans­form­ing sto­ries, engag­ing audi­ences (Новыя фарматы журналісцкіх гісторый і ўзаемадзеянне з аўдыторыяй).

    Заяўкі прымаюцца да 2 лістапада 2026 года, 12:00 CET (14.00 па Мінску). Удзел бясплатны.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.