Ноч расстраляных паэтаў 2026: дзе пройдуць акцыі
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзеячаў навукі, культуры, мастацтва і літаратуры, у ліку 22 літаратары. Штогод напрыканцы кастрычніка ў розных гарадах свету праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя памяці загінулых.

Ноч расстраляных паэтаў у Курапатах, 2020 год. Фота: Радыё Свабода
Сёлета ў розных гарадах пройдуць паэтычныя чытанні, спектаклі, лекцыі і акцыі памяці.
Украіна
Кіеў, 29 кастрычніка, 19:00 — вечар з адкрытым мікрафонам
Запарожжа, 31 кастрычніка — літаратурны вечар з адкрытым мікрафонам
Польшча
Варшава
29 кастрычніка, 18:00 — вечар да Ночы паэтаў па-польску ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча (Rynek Starego Miasta 20)
- Падчас імпрэзы прыгадаюць шлях ад беларусізацыі да сталінскага тэрору, пагавораць пра гісторыю Курапатаў і саму акцыю «Ноч расстраляных паэтаў». Пазнаёміцеся з гісторыяй беларускага культурнага адраджэння і літаратурнай спадчынай тых, хто загінуў, але пакінуў пасля сябе творы, якія працягваюць жыць. Будуць чытаць вершы расстраляных паэтаў па-беларуску і па-польску. Мова сустрэчы — польская.
29 кастрычніка, 19:00 — спектакль «Жоўты пясочак» паводле апавядання Васіля Быкава (ul. Puławska 114)
29 кастрычніка, 19:00–21:00 — вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору ў Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11/1)
- У праграме: тэатральны аповед «Вялікі тэрор», чытанне вершаў рэпрэсаваных беларускіх і польскіх паэтаў, адкрыты мікрафон.
30 кастрычніка, 16:00 — вечар салідарнасці з палітвязнямі ў X павільёне Варшаўскай цытадэлі (ul. Skazańców 25)
30 кастрычніка, 19:30 — канцэрт Вольнага хору (Krakowskie Przedmieście 68)
Беласток
29 кастрычніка, 17:00 — паэтычная акцыя каля консульства Беларусі (skwer Wolnej Białorusi 1)
29 кастрычніка, 18:00 — спектакль «Чырвоны крыж» тэатра «Прыехалі» паводле рамана Сашы Філіпенкі (Zmiana Klimatu, ul. Warszawska 6)
- Пасля паказу вершы расстраляных паэтаў прачытаюць акторы спектакля, а завяршэннем вечара стане прастора для роздуму ў фармаце «адкрытага мікрафона», дзе кожны ахвотны зможа прачытаць выбраны ім верш, звязаны з тэмай падзеі.
Кракаў, 29 кастрычніка, 18:30 — чытанні Васіля Дранько-Майсюка і Алены Баяравай, канцэрт Фёдара Жывалеўскага (ul. Beera Meiselsa 18)
Вроцлаў, 30 кастрычніка, 18:30 — вечарына да Ночы паэтаў (CUKR, ul. Ruska 46a)
Гданьск, 30 кастрычніка, 19:00 — вечар «Немата і крыкі Мойшэ Кульбака» (ul. Elżbietańska 9)
Люблін, 30 кастрычніка, 18:00 — вечарына ў «Baobab» (Krakowskie Przedmieście 39b)
Познань, 31 кастрычніка, 19:00 — музычна-паэтычны вечар з лекцыяй і вольным мікрафонам у Barak Kultury (Al. Marcinkowskiego 21), рэгістрацыя: ilia@barakkultury.pl
Літва
Вільня
29 кастрычніка, 18:00 — тэатральна-музычная імпрэза
- У выкананні беларускіх актораў тэатра, музыкаў, а таксама юных актораў, прагучыць гісторыя пра тых, каго спрабавалі прымусіць замаўчаць. Імпрэза аб’ядноўвае тэатральнае дзеянне, паэзію і жывую музыку ў адзінае сцэнічнае выказванне пра памяць, чалавечы лёс і моц мастацтва.
29 кастрычніка, 19:30 — вечар паэтычных чытанняў, музыкі і тэатра з адкрытым мікрафонам у скверы каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду (Aukų g. 2A)
Латвія
Рыга, 28 кастрычніка, 19:00 — лекцыя і кінапаказ (PowerUp Space, Merķeļa iela 21, 4‑ы паверх)
Эстонія
Талін, 29 кастрычніка, 18:00 — чытанні вершаў з удзелам Святланы Ціханоўскай у Беларускім доме (Pärnu mnt 6)
Германія
Берлін, 29 кастрычніка, 19:30 — Ноч (не)расстраляных паэтаў у Literarisches Colloquium (Am Sandwerder 5)
- Сёлета імпрэза прысвечаная літаратурным супольнасцям 1920–1930‑х – ад афіцыйных аб’яднанняў да падпольных гурткоў. Удзельнічаюць Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Дзмітрый Строцаў, Віктар Жыбуль, Уладзімір Грамовіч і іншыя. Вечар пройдзе на беларускай, ідыш і нямецкай мовах.
Францыя
Парыж, 30 кастрычніка, 19:30 — чытанні і аповеды пра лёсы паэтаў (87 boulevard Exelmans)
Данія
Капенгаген, 29 кастрычніка, 17:45 — малітва, свечкі і чытанне вершаў (Jesu Hjerte Kirke, Stenosgade 4A)
Арменія
Ерэван, 29 кастрычніка, 16:00 — акцыя памяці каля помніка Егішэ Чарэнцу
Поўны спіс мерапрыемстваў, які дапаўняецца, глядзіце на інтэрактыўнай мапе беларускіх акцый.
@bajmedia