Магчымасці
Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 кастрычніка)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Гранты для журналістаў на праекты па тэме штучнага інтэлекту і тэхналогій назірання
Пулітцэраўскі цэнтр прымае заяўкі на гранты для журналістаў на праекты, прысвечаныя штучнаму інтэлекту і тэхналогіям назірання, а таксама іх уплыву на супольнасці па ўсім свеце.
Архіў магчымасцяў
Анлайн-школа фатаграфіі: набор удзельнікаў з Беларусі (дэдлайн — 15 верасня)
Visualising Spatiality, Exploring Commonalities — гэта анлайн-школа фатаграфіі для аўтараў(-ак), якія хочуць развіваць працу з партрэтам, святлом, этычнай дакументальнай практыкай, інтэрв’ю і візуальным сторытэлінгам. Навучанне і стварэнне новай працы будуць ісці паралельна, а вынікам стане супольны фотапраект і публікацыя з гісторыямі і здымкамі з усіх шасці краін.
Прэзентацыя даследавання пра Telegram-каналы беларускай прапаганды (8 верасня)
Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.
Напрыканцы тыдня заўзеем за нашых! Каманда БАЖ згуляе на журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках
Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае заўзятараў і заўзятарак у літоўскія Друскенікі: у пятніцу і суботу каманда беларускіх медыйшчыкаў чарговы раз прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце. Усе гульні адкрытыя!
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.