• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Напрыканцы тыдня заўзеем за нашых! Каманда БАЖ згуляе на журналісцкім футбольным турніры ў Друскеніках

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае заўзятараў і заўзятарак у літоўскія Друскенікі: у пятніцу і суботу каманда беларускіх медыйшчыкаў чарговы раз прыме ўдзел у Еўрапейскім журналісцкім футбольным чэмпіянаце. Усе гульні адкрытыя!

    Каманда БАЖ на Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры

    Каманда БАЖ на Еўрапейскім журналісцкім футбольным турніры. Друскенікі (Літва), 12 верасня 2025 года. Фота: БАЖ

    Сёлета акрамя беларусаў ў турніры прымуць удзел каманды Літвы, Латвіі, Украіны, Чэхіі, Аўстрыі, Венгрыі, Румыніі, Грэцыі, Кіпра і Арменіі. БАЖ запрашае суайчыннікаў і суайчынніц у Літве падтрымаць нас на трыбунах, а таксама далучыцца да добрага настрою і журналісцкай салідарнасці.  

    Спартовы комплекс Druskininkai, уваход на матчы вольны:

    11 верасня, пятніца, з 12:00 да 17:00 — групавы этап,

    12 верасня, субота, з 12:00 —плэй-офф.

    У апошнія гады капітанам і лідарам футбольнай каманды БАЖ быў Мікіта Мелказёраў. БАЖаўцы разгорнуць адмысловы банер на трыбунах турніру ў памяць пра Мікіту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.