• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзентацыя даследавання пра Telegram-каналы беларускай прапаганды (8 верасня)

    Цэнтр новых ідэй запрашае на анлайн-прэзентацыю новага даследавання, якое факусуецца на вывучэнні таго, як змянілася праўладная экасістэма Telegram з студзеня 2025 па май 2026 года.

    Пасля 2020 года рэжым выцесніў незалежныя медыя з нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і выбудаваў уласную сетку Telegram-каналаў. Але як уладкаваная гэтая сістэма знутры? Хто стварае асноўны кантэнт, а хто яго проста рэтранслюе? І ці існуе рэальная разнастайнасць меркаванняў за дзясяткамі розных назваў?

    На прэзентацыі прадставяць вынікі трэцяй хвалі даследавання, якое ахоплівае 17 месяцаў назірання і больш за 170 000 пастоў з 33 праўладных каналаў. Пакажуць, як працуе цэнтралізаваная інфраструктура прапаганды, якія нарратывы дамінуюць і чаму дзве трэці ўсіх рэпостаў вядуць да адной крыніцы.

    • Калі: 8 верасня, 13:00 СЕТ (14:00 па Варшаве)
    • Дзе: на YouTube

    Даследаванне прэзентуе Аляксандр Стуканаў, малодшы даследчык ЦНІ, Vitali Sil­it­s­ki фэлоў, магістр еўрапеістыкі і магістрант па еўрапейскай дзяржаўнай палітыцы ў KU Leu­ven.

    Рэцэнзент: Юры Дракахруст, палітычны аглядальнік.

    Запрошаная cпікерка: Ірына Сідорская, Doc­tor of Sci­ence in Com­mu­ni­ca­tion, даследчыца медыя, улады і гендэра.

    Мадэратарка: Леся Руднік, PhD — даследчыца Maas­tricht Uni­ver­si­ty, былая дырэктарка і дзеючая сябра рады ЦНІ.

    Каб далучыцца да абмяркавання ў Zoom, калі ласка, зарэгіструйцеся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.