• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магчымасці

    Архіў магчымасцяў

    Стыпендыя для беларускіх журналістаў ад DW Akademie (дэдлайн — 1 верасня)

    Удзел прапануюць журналістам, якія знаходзяцца за межамі краіны і якія плануюць або ўжо працуюць над уласным праектам: публікацыяй або серыяй матэрыялаў, якія аб’яднаныя адной тэмай, аўдыёвізуальным праектам, расследваннем, інавацыйным фарматам дыстрыбуцыі ці іншым.

    Sphera Media Lab 2026 — прыём прапановаў на сустрэчу пра незалежную журналістыку (дэдлайн — 31 жніўня)

    Sphera Media Lab — аднадзённая сустрэча, якая збірае незалежных медыяпрафесіяналаў(-ак) з усёй Еўропы на размовы, майстар-класы і варкшопы пра тое, як умацаваць незалежную журналістыку. Выданне 2026 года ладзяць Euro­pean Lab і Sphera Net­work.

    Стажыроўка ў ПРААН у Капенгагене (дэдлайн — 20 жніўня)

    ПРААН (Праграма развіцця ААН) шукае стажора_ку ў аддзел Peo­ple Pro­grammes and Part­ner­ship у Капенгагене на кастрычнік 2026 — сакавік 2027. Занятасць — Full-time, стыпендыя — каля 1 000 $ у месяц.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.