• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнік АНТ Марат Маркаў: Сярод дзесяці самых раскручаных беларускіх сайтаў — ніводнага дзяржаўнага

    Старшыня праўлення тэлеканала АНТ Марат Маркаў паразважаў у эфіры сваёй праграмы «Нічога асабістага» пра поспех дзяржаўных СМІ на інтэрнэт-прасторы.

    «Мы сёння маем набор інструментаў — традыцыйныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, інтэрнэт-рэсурсы, тэлебачанне. Але пры гэтым мы — давайце прызнаем шчыра — прайгралі… цяпер прайграем інтэрнэт-аўдыторыю. Інтэрнэт-поле мы аддалі нашым апанентам, якія, на жаль, на ім дамінуюць.

    Быў жарт такі яшчэ некалькі гадоў таму: сярод 10 самых-самых вядомых расійскіх інтэрнэт-сайтаў няма ніводнага апазіцыйнага, а з 10 самых раскручаных беларускіх — ніводнага дзяржаўнага», — заявіў Маркаў.

    Паводле дадзеных Sim­i­lar­web, самы папулярны з дзяржаўных інфармацыйных сайтаў — БелТА (9 месца). Сайт «СБ. Беларусь сёння» займае 18‑е месца.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці