• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўніка польскай амбасады ў Беларусі не пусьцілі на суд Пачобута

    У дыпляматычным пляне Польшча робіць усё магчымае ў справе палітзьняволенага журналіста Анджэя Пачобута, заявіў генэральны сакратар кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасьць» (PiS) Кшыштаф Сабалеўскі.

    «У дыпляматычным пляне мы робім усё магчымае — паверанага ў справах Польшчы ў залю суду не пусьцілі. Адпаведныя заявы, лісты і пэтыцыі на адрас беларускіх уладаў накіраваныя, а таксама гэтая справа паднімаецца на міжнародным форуме», — заявіў PAP прадстаўнік партыі PiS Кшыштаф Сабалеўскі.

    Ён адзначыў, што рабіць яшчэ нейкія дадатковыя крокі сёньня складана.

    «Тады нам, напэўна, давялося б ужо парушаць беларускую мяжу, гаворачы аб больш рашучых кроках», — сказаў ён.

    Кшыштаф Сабалеўскі таксама дадаў, што адзіныя сродкі ціску, якія засталіся ў Польшчы, — узмацненьне санкцый, у тым ліку супраць Беларусі. Аднак санкцыі ўжо, паводле яго слоў, «ня робяць вялікага ўражаньня на Лукашэнку і беларускі рэжым».

    «Гэта таксама паказвае адну рэч — што ня без прычыны быў пастаўлены плот на польска-беларускай мяжы. Атака на польскую мяжу была пачаткам гібрыднай вайны, праверкай польскіх магчымасьцей. Павінны былі бараніцца. Калі недзе ёсьць рэжым, то з рэжымам часам складана размаўляць інакш, як сілай. На жаль, гэта праўда», — сказаў палітык.

    Вядомага журналіста і аднаго зь лідэраў Саюзу палякаў Беларусі судзяць у Горадзенскім абласным судзе. Дату пачатку працэсу двойчы пераносілі зь невядомых прычын.

    Суд пачаўся ў 10:30. На працэс спачатку пусьцілі толькі бліжэйшых сваякоў і некалькіх актывістаў, іншыя чакалі ў калідоры. Пазьней працэс на патрабаваньне пракурора зрабілі закрытым і ўсіх выставілі ў калідор.

    Судзьдзя ў працэсе — Дзьмітры Бубенчык. Разгляд справы журналіста неаднаразова пераносілі: спачатку працэс меў адбыцца 28 лістапада, затым яго перанесьлі на 2023 год — спачатку на 9‑га, затым на 16 студзеня. Прычыны пераносаў застаюцца невядомыя.

    Анджэя Пачобута абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК («зьдзяйсьненьне групай асобаў наўмысных дзеяньняў, накіраваных на распальваньне нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасьці і зьдзяйсьненьне наўмысных дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму») і ч. 3 арт. 361 КК («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»).

    У кастрычніку ўлады дадалі Пачобута ў «сьпіс тэрарыстаў». 

    Чытайце яшчэ: 

    Як у Гродне судзяць журналіста Анджэя Пачобута

    Беларусские пропагандисты и провластные Telegram-каналы целый день «атакуют» Почобута

    Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога пачалі судзіць у «польскай справе»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці