• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кіраўнікам Press Club Belarus прад’явілі абвінавачанне

    Заснавальніцы Press Club Belarus Юліі Слуцкай прад'яўлена абвінавачанне — паводле часткі 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. 

    Дырэктару Сяргею Альшэўскаму прад'яўлена абвінавачванне паводле часткі 6 артыкула 16 (саўдзел у злачынстве) у здзяйсненні злачынства па частцы 2 артыкула 243, паведамляе БелаПАН са спасылкай на адваката Антона Гашынскага. 

    “Адвакаты заяўлялі хадайніцтва пра кампенсацыю страт роднымі. Але пакуль глуха”, — напісала дачка Юліі Слуцкай Аляксандра ў Face­book..

    Юлія Слуцкая застанецца пад вартай да 22 лютага.

    Аляксандра расказала, што сёння да затрыманых па “справе Прэс-клуба” выклікалі адвакатаў. Але яны не могуць разгалошваць якую-небудзь інфармацыю пра справу. Дакладна вядома ад адваката толькі пра сітуацыю з Юліяй Слуцкай.

    Аднак, калі сыходзіць з таго, што ніхто з‑пад варты не выйшаў, абвінавачванні прад’явілі і астатніям пяці асобам.

    Праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко застаецца пад вартай. Пра гэта паведаміў яе муж Мікола Шакель.

    Кіраўніку Акадэміі Прэс-клуба, грамадзяніну Расіі Сяргею Якупаву, які быў затрыманы разам з іншымі супрацоўнікамі арганізацыі, не было прад’яўлена абвінавачванне. Сёння ён высланы ў Расію, паведаміў адвакат Антон Гашынскі.

    “Адвакаты пад падпіскай (аб неразгалошванні). Таму больш нічога паведаміць не магу”, — патлумачыў Шакель.

    Нагадаем, 22 снежня ў офісе Прэс-клуба і ў жыллі супрацоўнікаў адбыліся ператрусы, а ў Нацыянальным аэрапорце затрымалі заснавальніцу Press Club Belarus Юлію Слуцкую, калі яна вярталася з адпачынку. У яе дома таксама адбыўся ператрус.

    Спіс затрыманых:

    Заснавальніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая
    Праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко
    Дырэктар «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі
    Супрацоўнік «Прэс-клуба» і сын Юліі Пётр Слуцкі
    Былая журналістка “Белтэлерадыёкампаніі” Ксенія Луцкіна

    Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995–2006 — галоўны рэдактар «Комсомольской правды» в Беларуси». У 2007–2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

    Прэс-клуб Беларусь (Press Club Belarus) заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014 года арганізацыя стала членам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў. У лістападзе 2015 года ў Беларусі зарэгістравалі культурна-адукацыйную ўстанова «Прэс-клуб Майстэрні журналістыкі».

    Прэс-клуб арганізуе прафесійныя дыскусіі, майстар-класы для журналістаў, адукацыйныя праграмы, займаецца даследаваннем кантэнту беларускіх медыя, у тым ліку дзяржаўных. 

    Cовместное обращение медиаорганизаций по поводу задержания руководства Пресс-клуба Беларусь

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці