• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Конкурс “Вольнае слова”. Час праводзіць рэбрэндынг?

     

    Рады быў таму, што на “Вольным слове”атрымаў першую прэмію за журналісцкія расследаванні. У 2011-ым годзе я выйшаў на пік сваёй журналісцкай формы, рыхтаваў гэтыя матэрыялы па два-тры месяцы. І ў выніку замест падзякі спазнаў ад афіцыйных асобаў рэпрэсіі. Таму мая першая прэмія сталася палёгкай. Хоць тэхнічныя недахопы ў тэкстах ёсць, і іх неабходна ўдасканальваць.   

    А вось чаму адчуваў маркоту. Чакалася, што пераможцамі стануць першыя нумары беларускай незалежнай журналістыкі. Што матэрыялы-лаўрэаты размажуць па патэльні пераможцаў афіцыйнай “Залатой ліцеры”. Чакалася, бо беларускія журналісты-незалежнікі (асабліва з медыя-рэсурсаў) сапраўды на галаву мацнейшыя за калег з дзяржаўных СМІ.

    Але феерверку не здарылася.

    ***

    Гучалі эмацыйныя і ананімныя абвінавачванні ў тым, што некаторыя суддзі “Вольнага слова”аддавалі месцы “сваім”. Але на эмацыйныя, відаць,  аргументы высоўваліся контраргументы.    

    Не хачу пакрыўдзіць нікога з лаўрэатаў і не буду пераходзіць на асобы. Але выкажу свае прэтэнзіі да некаторых (падкрэсліваю, што некаторых) работ.

    Недахопы

    На маю галаву, матэрыялы, якія трапляюць у прызы, мусяць вылучацца чымсьці асаблівым. Напрыклад, прызавому рэпартажу ці артыкулу, як многім падаецца, мала быць проста цікавым цікавым, проста моцным ці проста якасным. Матэрыял, па ідэі, павінен прашумець, на нешта істотна паўплываць. Згодны, што так у сучаснай журналістыцы здараецца не заўжды. Калі ж матэрыял не стаў сенсацыяй, то ў ім, на маю думку, павінны быць ці грунтоўная экспрэсія, ці тэхнічна-жанравае ноў-хаў, ці рамантычная (але не глупая) адвага журналіста…

    Мне ж некаторыя работы падаліся кока-коламі, якіх шмат разліваецца за дзень па заводскай ленце. Для многіх спажыўцоў смачна, фірмова, але не эксклюзіўна.

    У некаторых працах была цікавая ідэя, але фарбаў, эксклюзіву – не хапала.  

    Што яшчэ, як мне падаецца, важна – журналісцкія стандарты. Намінаваныя матэрыялы ім ад зубоў павінны адпавядаць. У некаторых работах мне не хапіла спецыялістаў, экспертаў, якія б давалі свае кампетэнтныя каментары. А то атрымліваецца, што журналіст бярэ на сябе ролю даследчыка.
    У некаторых работах мне не хапіла глыбіні. Не буду займацца какецтвам. Быў адзін спецыфічны матэрыял, дзе аўтар не разабраўся ў тэме, падмануў сам сябе. Атрымаўся фэйк, а журы – купілася. Калі супрацоўнік рэстарана будзе гатаваць недасоленыя чыкенбургеры і лічыць сябе пры гэтым шэф-кухарам,  то спажывец на яго рана ці позна пакрыўдзіцца.

    Яшчэ адна прэтэнзія: недахоп тэхнічных опцый у некаторых матэрыялах. Гэта фота, відэа, малюнак, спасылкі, гук…  У сучасных журналісцкіх матэрыялах, лічу, названыя опцыі павінны зрабіцца правілам. 

    Але некаторыя журналісты (ці іх рэдактары) не лічаць патрэбным ўдасканальвацца тэхнічна. А састарэлая зброя – ужо не такая эфектыўная.

    Якім павінен быць матэрыял-пераможца? Такім, каб яго не сорамна было паказаць студэнту і той сказаў: “Ваў!”

    Канешне, працаваць у нашых умовах няпроста. Але ці замінае гэта развівацца? У прыклад прывяду пакістанскага журналіста Умара Чыму. Хлопец – зусім не падобны на сепер-мэна, але прызнаны аўтарам сусветнага ўзроўню. У родным Пакістане яго выкрадалі недобразычліўцы (не саджалі на 15 сутак, а выкрадалі!). Яго таямнічым чынам збівала машына,  Умара паўгода быў прыкуты да ложка. Але працягваў развівацца, ужываць найноўшыя тэхналогіі і дасягнуў узроўню, што можа напісаць у любую газету планеты.

    ***

    Чаго яшчэ мне не хапіла ў “Вольным слове” гэтага году?

    У ліку лаўрэатаў, я лічу, павінна быць больш ІМЁНАЎ! Канешне, топавыя аўтары ў прызавым спісе прысутнічалі, але іх было, лічу, недастаткова для конкурсу такой значнасці.

    Матэрылы сусветнага ўзроўню у беларускіх СМІ з’яўляюцца. Іншая справа, што не ўсе журналісты  выказваюць жаданне ўдзельнічаць у конкурсах.  Лічу, што нейкім чынам у “Вольнае слова” топавых аўтараў неабходна прыцягнуць. Якім чынам? Наконт гэтага варта падумаць…

    Па-другое, у журы конкурса ёсць журналісты, якія з’яўляюцца прафесіяналамі ад ботаў да чубчыка. Але такое ўражанне, што яны часам ставяцца да работ некаторых малодшых калег занадта ліберальна, прабачаюць відавочныя адхіленні ад сучасных журналісцкіх стандартаў.

    Але без крытыкі новыя зоркі беларускай журналістыкі не выхаваюцца.

    ***

    Мне здаецца, што “Вольнае слова” павнна прайсці праз рэбрэндынг і зрабіцца па-сапраўднаму культавым беларускай журналістыкі. Чаму б і не? Арганізацыя БАЖ мае сусветнае імя.

    Нельга выбачаць журналістам слабасцяў, якія робяцца сістэматычнымі.

    Нешта мне падказвае, што наш час даволі спрыяльны для прафесіяналізму, шчырасці і развіцця…  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці