• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Краты толькі хэштэг»: У Вільні прэзентавалі зборнік тэкстаў палітзняволеных

    У Вільні 25 красавіка 2024 года прайшла прэзентацыя кнігі «Турэмны зборнік», якая выдадзена летась у Варшаве. У кніжцы сабраныя творы 52 беларускіх палітвязняў, большасць з якіх дасюль застаецца за кратамі. За аснову пры складанні зборніка ўзяты радок з верша медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава.

    «Турэмны зборнік», прэзентацыя ў Вільні, палітзняволеныя

    Падчас прэзентацыі «Турэмнага зборніка» ў Вільні. Фота: БАЖ

    «Краты толькі хэштэг» — гэты радок з верша медыяменеджэра Андрэя Аляксандрава, дасланы на волю з Валадаркі. Менавіта ён быў узяты за аснову пры складанні зборніка. Андрэй Аляксандраў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.  

    На 900 старонках сабраныя вершы, дзённікавыя запісы, казкі, апавяданні, малюнкі, успаміны на беларускай, рускай, нямецкай мовах, напісаныя беларускімі палітвязнямі 2020–2023 гадоў. У кніжку ўключаныя творы 52 палітычных вязняў, якія перадалі свае запісы на волю сваякам, блізкім, сябрам.

    Сярод аўтараў — журналістка Кацярына Андрэева, якой Гомельскі абласны суд прызначыў 8 гадоў пазбаўлення волі, арт-менеджар Павел Белавус, асуджаны на 13 гадоў калоніі за «ідэі беларускага нацыяналізму», нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, які атрымаў 10 гадоў зняволення, Дзяніс Івашын, якому ўлады далі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. На вокладцы змешчаны малюнак мастака Алеся Пушкіна, які загінуў у турме 11 ліпеня 2023 года.

    Як патлумачыла ўкладальніца зборніка праваабаронца «Вясны» Алена Лапцёнак, творы напісаныя пераважна ў СІЗА: да прысуду палітвязні маюць вольны час, іх не ганяюць на працу, як у калоніях і турмах, ёсць час для філасофскіх роздумаў і творчасці. 

    Турэмны зборнік, палітзняволеныя, Алесь Пушкін

    Вокладка кнігі «Турэмны зборнік». Фота: «Вясна»

    Ідэю сабраць турэмныя творы пад адной вокладкай падаў палітвязень Аляксандр Фядута, асуджаны да 15 гадоў за «замах на дзяржаўны пераварот». Яшчэ ў 2014 годзе Аляксандр Фядута, які сядзеў у турме пасля прэзідэнцкай кампаніі-2010, на 990 старонках выдаў падобны зборнік твораў палітвязняў за ўвесь перыяд незалежнасці Беларусі.

    — Тая кніга стала пэўным правобразам цяперашняга зборніка, мне падаецца, яна дазволіць лепш зразумець, пра што мараць, пра што думаюць і пішуць на дадзеным этапе часу людзі ў няволі, — кажа Алена Лапцёнак.

    Пасля афіцыйнай часткі прэзентацыі прысутныя зачыталі творы з кнігі.

    Журналіст «Радыё Свабода» Алег Груздзіловіч быў асуджаны да паўтара года турмы, выйшаў на волю 21 верасня 2022 года па памілаванні і з’ехаў у Літву. Сам журналіст на прэзентацыю прыйсці не змог, але ягоны верш зачытала ягоная жонка Мар’яна Груздзіловіч.

    За турэмным вакном вые в’юга,

    Вартавыя  ад холаду курчацца,

    Сто гадоў таму не было Google,

    І няясна было, чым усё скончыцца.

     

    Дзед сядзеў ля каналу ў 20‑х,

    Як вярнуўся, зямлю адабралі,

    А ў канцы крыважэрных 30‑х,

    За размову ў чарзе расстралялі.

     

    Мы ахвяры чарговага круга,

    На такім жа жалезе мы курчымся,

    Зразумела без усякага Google,

    Што на нас гэта мусіць закончыцца.

    Турэмны зборнік, палітзняволеныя, прэзентацыя вершаў

    Адна частка накладу кнігі будзе перададзеная ў бібліятэкі Варшавы. Другая ж бескаштоўна разышлася на прэзентацыі ў Вільні. Падобныя прэзентацыі пройдуць яшчэ ў Польшчы (у Беластоку і Варшаве), аўтарскія асобнікі атрымаюць былыя вязні і іх сваякі. Плануецца распаўсюджваць кнігу і праз кнігарні ды інтэрнэт-пляцоўкі.

    Пад занавес прэзентацыі праграміст і бард з Барысава Аляксей Хіневіч праспяваў некалькі песень — напісаныя ім на волі і ў Жодзінскім ІЧУ, калі «яшчэ было невядома, як надоўга зацягнецца зняволенне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці