• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Любоў Лунёва: Алесь Пушкін быў ідэйным чалавекам

    Смерць мастака-палітвязня Алеся Пушкіна закранула шмат людзей. Сябры, родныя і выпадковыя знаёмыя працягваюць узгадваць перформера цёплымі словамі, піша «Рацыя».

    Сённяшняя Госця Рацыі – блізкая сяброўка творцы – журналістка Любоў Лунёва. У размове з нашым карэспандэнтам Марынай Савіцкай яна прыгадала, якім быў Алесь Пушкін.

    РР: Якім Вы запомнілі Алеся?

    – Для мяне Алесь перш за ўсё гэта такая асоба. Бо ў нас канешне шмат мастакоў, мы ведаем суполку «Пагоня», і г.д., але ён адразу звярнуў на сябе ўвагу яшчэ ў тыя гады, калі слова перформанс не ўвайшло ў нашу бытавую культуру. Таму што гэта было абсалютна іншаземнае слова, і ўсе запытвалі, што гэта такое. А гэта была тачка з гноем, якую ён нікому нічога не кажучы ўзяў, урачыста выгрузіў на ганак адміністрацыі прэзідэнта – цяпер я ўжо не ўжываю гэтае слова, кажу «адміністрацыя Лукашэнкі» – але тады гэта было дзёрзка, смела. Бо хоць ужо і была нейкая адліга, але мы ведаем, што такія рэчы не праходзілі дарма. Потым ён яшчэ не аднойчы рабіў перформансы.

    Ён увесь час вывучаў гісторыю Беларусі, і вельмі цікавіўся неардынарнымі асобамі, якія дагэтуль выклікаюць спрэчныя меркаванні. Я нават з ім спрачалася: было такое, што я яго спрабавала пераканаць, але гэта былі яшчэ тыя часы. І ўсё роўна, калі ён выходзіў у гэтых высокіх ботах, у гэтай сваёй форме, якая нагадвала вайсковую, у чорным. У яго заўсёды на галаве нешта было, сваімі рукамі зробленае – ці гэта быў капялюш, ці нейкая напаўвайсковая кепка. Гэта заўсёды прыцягвала да сябе ўвагу, і як толькі ён з’яўляўся дзе-небудзь, сілавікі адразу трымалі яго ў полі свайго зроку. І канешне, што тут казаць, яму даставалася, але ён увесь час спрабаваў паказаць, што гэта лёгка, не трэба баяцца. То бок ён быў яшчэ такі папулізатар сваёй ідэі. Пра такіх людзей як ён кажуць, што гэта ідэйны чалавек у літаральным сэнсе гэтага слова. І разумееце, колькі б я не ўзгадвала Алеся, заўсёды гэта жарты, усмешка. Нават тут узгадвалі, як мы паехалі ў Катынь, і былі ў тым аўтобусе – мяне затрымалі з аператарам, паліцэйскія казалі – «вы можаце ехаць, а з гэтымі мы будзем разбірацца». І Алесь адразу заявіў на ўвесь аўтобус, што пакуль вы не адпусціце нашых журналістаў, мы будзем тут заставацца.

    Цалкам размову можна паслухаць тут. 

    Чытай яшчэ: 

    Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

    «Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем

    Другі запар дзень нараджэння за кратамі адзначае журналістка Ірына Слаўнікава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці