• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ліда: 15 сутак і вялікі штраф журналісту-фрылансеру

    У Лідскім раённым судзе 7 траўня адбылося пасяджэнне, на якім пасля трох сутак ўтрымання пад вартай быў асуджаны журналіст-фрылансер Андрэй Фралоў.

    Суддзя Максім Філатаў пакараў журналіста паводле артыкулаў 23.5 частка 3 КаАП (Незаконныя выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і 24.3 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа) — 30 базавых штрафу і 15 сутак арышту адпаведна.

    Пасля судовага пасяджэння Андрэя Фралова змясцілі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання, пры гэтым залічылі трое сутак, якія ён адбыў за кратамі.

    Фралова затрымалі 4 траўня пасля таго, як ён працаваў у горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне. Міліцыянты гвалтоўна затрымалі журналіста, калі ён сядаў у свой аўтамабіль.

    Андрэя Фралова адразу завезлі ў Лідскі РАУС. Абяцалі, што суд над ім адбудзецца 5 траўня, аднак ні 5‑га, ні 6‑га траўня суда не адбылося. Журналіст быў затрыманы на 72 гадзіны для высвятлення асобы.

    На суд да Андрэя Фралова ў Ліду завіталі яго калегі, а таксама жонка журналіста. Журналіст пакуль не вырашыў, ці будзе абскарджваць рашэнне суда.

    Андрэй Фралоў вядомы ў горадзе аператар, які супрацоўнічае з рознымі СМІ рэгіёна, а таксама са шматлікімі польскамоўнымі СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці