• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лілія Ананіч: Падрыхтаваныя змены ва указ, што рэгулюе беларускі інтэрнэт

    Падрыхтаваны змены ва ўказ нумар 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт". Плануецца закрыць існуючыя лазейкі для ўладальнікаў сайтаў у плане іх адказнасці за "каментатараў" на сваіх рэсурсах. Пра гэта заявіла міністр інфармацыі Беларусі ў Шчучыне 25 сакавіка, - перадае БелТА.

    Паводле Ліліі Ананіч, на дадзены момант дапрацоўваюцца нормы заканадаўства, якія датычацца рэгулявання беларускай інтэрнэт-прасторы.

    Нагадаем: паводле прэзідэнцкага ўказа №60 ад 1 лютага 2010 года «Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», адказнасць за змест размешчанай у інтэрнэце інфармацыі павінныя несці асобы, якія яе размясцілі (п.12).

    Між тым, у адпаведнасці з унесенымі ў закон «Аб СМІ» зменамі (снежань 2014 г). за змест пакінутых карыстальнікамі каментароў цяпер нясе адказнасць уладальнік інтэрнэт-рэсурса. У часе анлайн-канферэнцыі 19 студзеня 2015 г. Лілія Ананіч падкрэсліла, што «орган дзяржаўнага кіравання… будзе выносіць уладальнікам рэсурсаў папярэджанне, калі ў каментарах змяшчаецца інфармацыя, распаўсюд якой забаронены законам, альбо наносіць шкоду дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, альбо мае непраўдзівую, абразлівую інфармацыю”.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці