• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Мы іх спрабавалі пакараць за здраду». Лукашэнка расказаў сваю версію, за што садзяць журналістаў за краты

    Аляксандр Лукашэнка выступіў у Магілёве на так званым Форуме медыйнай супольнасці Беларусі. Там ён заклікаў узмацняць «прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную працу».

    «Трэба ўзмацняць прапаганду і контрпрапаганду, ідэалагічную работу. Хачу, каб маладыя журналісты гэта засвоілі, — сказаў Лукашэнка. — Не трэба саромецца гэтых слоў і паняццяў. Ці на Захадзе іх няма? Ёсць. Проста назвалі іншым словам — піяр, гэта значыць работа з грамадскай думкай. Сутнасць адна», — лічыць Лукашэнка.

    Ён мяркуе, што словы пра дэмакратычныя каштоўнасці — гэта балбатня.

    «Нас не трэба карміць рознага роду балбатнёй аб нібыта незалежных СМІ, дэмакратычных каштоўнасцях. Мы ж бачым, як яны кідаюць у турмы сваіх журналістаў, закрываючы медыя і пераследуючы кожнага, хто асмеліўся не пагадзіцца з палітыкай і дзеяннямі ўлад», — дзеліцца сваёй карцінаю свету Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, такое адбываецца «ад ЗША і Еўразвяза да Малдовы, Прыбалтыкі, Украіны і Грузіі». 

    Лукашэнка зазначыў, што некаторыя з прысутных могуць сказаць, што такое ж было ў Беларусі ў 2020 годзе. 

    «Было, — адказаў сам сабе Лукашэнка. — Але мы не хапалі іх за меркаванне і не саджалі іх там турму <…> Мы іх спрабавалі пакараць — праўда, не пакаралі — за здраду. Вы ж каля гэтай кармушкі рохкалі, вам было добра — палацы, аўтамабілі і іншае (не хачу пры дзеўчынах казаць) — усё ў вас было. Прозвішчы ведаеце. Вам было добра, потым ветрык дзьмухнуў з іншага боку, і вы не проста пачалі выказвацца (бывае, меркаванне мяняе чалавек, што тут такога), але вы пачалі ламаць і крышыць краіну. А вы былі ўпэўненыя, што ўсе гэтага хочуць? Вось мы змагаліся супраць гэтага. У тым ліку і спаганялі з журналістаў. За парушэнне закона», — сказаў Лукашэнка.

    Паводле БАЖ, цяпер у зняволенні знаходзяцца 35 журналістаў. Усе яны прызнаныя палітзняволеннымі. Амаль усе рэдакцыі незалежных СМІ вымушаны былі з’ехаць з краіны. СМІ, якія засталіся ў Беларусі, вымушаны альбо падтрымліваць палітыку Лукашэнкі, альбо цалкам выключыць тэму палітыкі са сваіх публікацый. 

    У Індэксе свабоды прэсы, апублікаваным «Рэпарцёрамі без межаў», Беларусь за год апусцілася на десяць пазіцый і знаходзіцца цяпер  167 месцы (яшчэ летась яна месцілася на 10 пунктаў вышэй).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці