• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Лябедзька: блакаванне сайтаў — падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў

    Кіраўнік Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька падчас свайго візіту ў Гродна 1 лютага 2018 года, дзе ён быў на пікеце правацэнтрыскай кааліцыі, выказаў сваю пазіцыю наконт блакавання сайтаў “Хартыя-97” і “Белорусского партизана”.

    На думку палітыка гэтае блакаванне мае пад сабою падрыхтоўку да будучага рэферэндума і прэзідэнцкіх выбараў:

    «Я выкажу сваё стаўленне да блакавання сайтаў, а гэта не толькі “Хартыя-97”, трэба ўзгадаць “Белпартызан”, які быў першым і якога прымусілі змяніць “месца жыхарства”. Таксама трэба ўзгадаць “Белсат”, у дачыненні да журналістаў якога штотыдзень адбываюцца судовыя працэсы. Гэта дрэнная сітуацыя, я яе звязваю наўпрост з рэферэндумам, які плануецца, і з прэзідэнцкай кампаніяй. Улада пачынае загадзя зачышчаць інфармацыйную прастору. І ў гэтым выклік і небяспека. Бо калі знікнуць такія інфармацыйныя рэсурсы, якія цікавыя тысячам людзей, то згубім мы ў цэлым. Таму, канешне, патрэбная салідарнасць. І сёння было б вельмі добра, каб вакол гэтай салідарнасці аб’яднаць і тых, хто з’яўляецца карыстальнікамі паслугаў, якія аказваюць незалежныя масмедыя».

    — Міжнародная супольнасць не вельмі моцна рэагуе на закрыццё гэтых незалежных сайтаў. Чаму так адбываецца на вашу думку?

    — Тут трэба выкарыстоўваць прынцып “грукайся ва ўсе дзверы, якія-небудзь ды адчыняцца”. У нас была сустрэча з еўракамісарам Ханам у Мінску, падчас яе быў перададзены ліст, пад якім падпісаліся кіраўнікі вядучых палітычных арганізацый. У лісце было яснае пасланне, што гэта не толькі праблема канкрэтнага інфармацыйнага рэсурса, што гэта пытанне свабоды слова. А для Еўразвязу гэта адна з каштоўнасцяў, і таму тут ніхто не адмахнецца. Проста тут трэба быць церпялівым і настойлівым. Мы гаворым пра тое, што павінна быць як у добрай рэстарацыі. Калі ты прыходзішь і ў цябе выбар. Мы ж не гаворым пра тое, што трэба закрываць “СБ” ці “Народную газету”. Калі ласка, хай і яна будзе. Але няхай у людзей будзе права выбару. Разумны чалавек зробіць высновы. І гэта будзе зроблена свядома.

    Анатоль Лябедзька падкрэсліў, што трэба працягваць усе магчымыя захады, каб праца сайтаў аднавілася ў Беларусі. Пра гэта палітык збіраецца казаць на выбарчых пікетах у розных рэгіёнах Беларусі, а таксама падчас сустрэчаў з рознымі еўрапейскімі палітыкамі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці