• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўскі журналіст Сяргей Антонаў мусіў выехаць за мяжу пасля допытаў у КДБ

    Магілёўскі журналіст Сяргей Антонаў тэрмінова выехаў з Беларусі. Аб гэтым стала вядома 15 снежня 2023 года. Такое рашэнне Антонаў быў вымушаны прыняць пасля ператрусу ў ягоным жыллі і допыту супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі. Паводле яго слоў, сілавікі вымагалі прызнанняў у супрацоўніцтве з парталам «Магілёў. Меdia», прызнаным 29 лістапада «экстрэмісцкім фармаваннем».

    Як паведамляе MAYDAY.TEAM, Сяргея Антонава 6 снежня 2023 года выклікалі да начальніка Быхаўскага раённага аддзела Камітэта дзяржбяспекі, журналісту прад’явілі два дакументы з Магілёўскай абласнога ўпраўлення КДБ, дзе гаварылася пра тое, што ён нібыта здзейсніў злачынства — працаваў на партал, прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Дома ў Антонава правялі ператрус, забралі ўсю аргтэхніку.

    Паводле слоў Сяргея Антонава, дапытвалі яго ў КДБ некалькі гадзін — «да апоўначы», патрабавалі прызнання ў супрацы з «экстрэмістамі». Пагражалі, што, калі не прызнаецца, то адправяць у СІЗА КДБ. Пасля допыту Антонава змясцілі на двое сутак у мясцовы ІЧУ. Выйшаўшы адтуль, журналіст палічыў за лепшае з’ехаць з Беларусі. 

    Нагадаем, на Магілёўшчыне 5 і 6 снежня 2023 года адбыліся ператрусы з выняткам тэхнікі ў шэрагу былых журналістаў і грамадскіх актывістаў. Акрамя Антонава сілавікі прыйшлі да Аляксандра Агеева, Аляксея Бацюкова, Барыса Вырвіча, Ігара Шарухі, Пятра Мігурскага. Пасля ператрусаў у жыллі іх забіралі на допыты. Меркавана, следчыя дзеянні адбываліся ў звязку з прызнаннем напярэдадні «экстрэмісцкімі фармаваннямі» рэгіянальных медыярэсурсаў «Магілёў. Меdia» і 6TV Bielarus.

    Ва ўсіх пералічаных асобаў адабралі тэлефоны і камп’ютарную тэхніку, таму сувязі з імі пакуль няма. Наколькі вядома, усе яны былі вызваленыя пасля допытаў.

    Чытайце яшчэ:

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак

    Навіны з‑за кратаў: што вядома пра журналіста году Аляксандра Манцэвіча

    Супраць былых супрацоўнікаў светлагорскай ТРК «Ранак» распачалі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Каментар юрыста

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці