• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марына Шыбко: У камеры Фядуты народ падсеў на «Караля Ліра» і «Макбэта»

    Марына Шыбко ў сваім фэйсбуку паведаміла, што прыйшоў ліст з СІЗА КДБ ад яе мужа Аляксандра Фядуты, які быў затрыманы 12 красавіка ў Маскве і праходзіць па «справе дзяржаўнага перавароту».

    «… Напісаў, што перачытаў «Ганну Карэніну «(ну, вядома.на волі не было магчымасці), працуе над «Каласы пад сярпом тваім», будзе пісаць кнігу каментар пра яе. Замовіў энцыклапедыю «Караткевіч». З сукамернікамі абмяркоўваюць трагедыі Шэкспіра, народ падсеў на «Караля Ліра» і «Макбэта». Па рэкамендацыі АІФа купілі «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Ну чым не кніганоша? А яшчэ, купіў савецкі раман пра цуды У.Арлова «Альтыст Данілаў», які не даходзілі рукі прачытаць. Так, відаць, у цуды верыць хочацца…», — цытуе Марына Шыбко ліст мужа.

    Яна дадае, што разам будуць чытаць вечарамі Забалоцкага і потым Цвятаеву [на адлегласці]. «Сябры, чытайце з намі! Вось такія навіны ад кніжнага змоўшчыка. Усіх дзякуе, хто напісаў, але лісты не даходзяць, а чые атрымаў, на іх адказаў», — напісала яна.

    ***

    Аляксандр Фядута быў затрыманы 12 красавіка ў Маскве разам з Юрасём Зянковічам, у Беларусі былі таксама затрыманыя Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзяніс Краўчук. КДБ падазрае іх (яшчэ пяць чалавек знаходзяцца па-за межамі Беларусі) у «змове або іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады (арт. 357, ч. 1).

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки! ОБНОВЛЕНО

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці